Уточняем: где купить поросёнка

Вопрос-Ответ

Дзе купіць парася?
У сувязі з тым, што свінагадоўчы комплекс у Добрыне часова не прадае парасят, іх можна набыць у Гарадоцкім раёне на свінагадоўчым прадпрыемстве “Паўночнае” ў Пальмінцы (тэл. 8(02139)3-26-39).
Нязручнасці толькі ў тым, што парасяты прадаюцца па запісу і званіць трэба па панядзелках у 7.50-8.00, патлумачылі нам на свінагадоўчым комплексе. Калі спазніцца, то прыйдзецца чакаць яшчэ тыдзень, бо колькасць парасят на продаж абмежавана. Напрыклад, для Шумілінскага і Лёзненскага раёнаў іх выдзяляюць ўсяго па дваццаць на тыдзень. Прычым, адзін гаспадар можа купіць не больш як два парася. Кошт за адзін кілаграм – 35 тысяч рублёў.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №27 ад 03.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *