Участвуйте в районном конкурсе «Сельская семья-2012»

Актуалии Молодёжь Сельское хозяйство Семья

“Сельская сям’я-2012”
Каб замацаваць маладыя сем’і на сяле, стымуляваць іх весці сядзібную гаспадарку, актывізаваць работу па добраўпарадкаванні, санітарнаму стану сельскіх падворкаў, умацоўваць сямейныя традыцыі і пераемнасць пакаленняў, далучаць моладзь да здаровага ладу жыцця, у раёне аб’яўлены конкурс “Сельская сям’я-2012”.
Конкурс праводзіцца з красавіка па кастрычнік 2012 года. Заяўкі на ўдзел падаюцца да 10 красавіка ў аддзел па справах моладзі райвыканкама (кантактны тэл. 4-93-68).
У конкурсе прымаюць удзел маладыя сем’і (узрост мужа ці жонкі – да 35 год), якія маюць аднаго ці больш дзяцей, вядуць прысядзібную гаспадарку, працуюць у арганізацыях розных форм уласнасці.
Раённы конкурс праводзіцца ў сем этапаў:
1 этап (красавік) “Мой родны кут” (добраўпарадкаванне тэрыторыі, акцыя “Велікодны куліч”, конкурс па вырабу шпакоўняў);
2 этап (май) “Полюшка-поле” (узворванне зямлі, пасадка гароднінных культур, конкурс “Лазня парыць – здароўе дорыць”);
3 этап (чэрвень) “Ідуць касцы – звіняць іх косы” (нарыхтоўка кармоў, конкурсы: касцоў, па прыгатаванні квасу, “Абед для касца”);
4 этап (ліпень) “За годам год – за родам род” (конкурсы: “Майстры на ўсе рукі”, “Генеалагічнае дрэва”, выстава сямейнай творчасці);
5 этап (жнівень) “Рыбак рыбака здалёк бачыць” (рыбалка, рыбная поліўка, спартыўныя спаборніцтвы);
6 этап (верасень) “У сасновым у бары грыбы, ягады бяры”;
7 этап (кастрычнік) – падвядзенне вынікаў раённага конкурсу (па намінацыях “Сельская сям’я-2012”, “Самая працалюбівая”, “Самая творчая”, “Майстры на ўсе рукі”).
Надрукавана ў №27 ад 03.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *