Сайков не панацея, но реальный шанс

Здоровье Общество

Зрабіць крок насустрач жыццю
Кандыдат медыцынскіх навук Дзмітрый Уладзіміравіч Сайкоў  пабываў у Бешанковіцкім, Віцебскім, Аршанскім раёнах, на мінулым тыдні завітаў у Шуміліна.
“Прыехалі па запрашэнні адміністрацыі вашага горада, – расказалі асістэнты доктара. – Наогул, мы працуем і ў Расіі, і ў  Прыбалтыцы, і ў Беларусі. У Пастаўскі раён, напрыклад, нас запрашалі ужо тры разы”.
Пакуль мы размаўляем, у актавую залу Дома культуры заходзяць ўсё новыя і новыя людзі. Іх рэгіструюць, запрашаюць запоўніць анкету спецыяльнага ўзору – каб доктару лягчэй было арыентавацца і аказаць дапамогу кожнаму індывідуальна. Сярод жадаючых закадзіравацца ад алкагольнай залежнасці большасць мужчын, але ёсць і жанчыны. Некаторыя з іх пазбаўлены бацькоўскіх правоў. І яны вырашылі выкарыстаць гэты шанс. Закадзіравацца можна на розны тэрмін: на адзін год, дзесяць ці на ўсё жыццё. Як паказвае практыка, часцей за ўсё людзі выбіраюць тры гады. Затым можна зноў прыйсці да доктара, калі не хапае ўласнай сілы волі ўтрымацца ад алкаголю. Больш за ўсё жадаючых закадзіравацца (паўтара дзесяткі чалавек) з райаграсервісу, дзесяць чалавек прыехалі з  “Сіроцінскага”, дзевяць – з “Мішневіч”.
…У пачатку сеанса – падрыхтоўчы этап, на якім дазваляецца прысутнічаць усім, закадзіравацца можна і ад курэння, ад наркатычнай і гульнявой залежнасці. Як сведчыць дакументальны фільм, прадстаўлены ўвазе гледачоў, нямала людзей псіхатэрапеўт  пралячыў і ад атлусцення.
Асістэнт доктара Сайкова цікава і даступна расказвае пра метад лячэння ад алкаголю, у аснове якога – унушэнне чалавеку думкі, што ён не хоча злоўжываць спіртным.
Між іншым, пасля кадзіравання нельга спакушаць сябе  на безалкагольнае піва, бо яно па знешняму выгляду, колеру і смаку нагадвае тое, на што трэба забыцца. Закадзіраваным пры лячэнні хвароб пажадана замяніць спіртавыя настойкі на таблеткі. А вось квасам (хаця ён і ўтрымлівае 1% алкаголю) можна смела наталяць смагу.
Перад сеансам мы сустрэліся з доктарам Сайковым, пацікавіліся эфектыўнасцю лячэння.
“Усё залежыць ад жадання самога чалавека, – упэўнены Дзмітрый Уладзіміравіч. – Ад таго, ці ўтрымаўся ён ад алкаголю некалькі дзён перад лячэннем, ад асаблівасцей кожнага арганізма. А ўвогуле лячэнне словам дае добры эфект, бо ўмацоўвае сілу волі. І чалавек спакойна адчувае сябе без ужывання спіртнога, становіцца да яго раўнадушным”.
Пасля агульнага сеанса, псіхатэрапеўт прымаў кожнага з пацыентаў індывідуальна. Сеанс праходзіў нядоўга – усяго дзве-тры хвіліны. Кожнаму з закадзіраваных доктар прызначыў прыехаць на кантрольнае абследаванне: каму праз месяц, каму праз паўгода. А ўсяго ў гэты дзень было закадзіравана 66 жыхароў нашага раёна.
Дарэчы, інфармацыя для тых, хто яшчэ жадае запісацца на прыём да доктара Сайкова: званіць у Віцебск па тэлефоне: 8-0212-26-04-01 або 218-04-01 (МТС).
Автор Лидия РУМЯНЦЕВА.
Опубликовано в №63 от 17.08.2010



1 комментарий по теме “Сайков не панацея, но реальный шанс

  1. Если человек не хочет сам бросить или хотя бы не уверен в этом, то НИКАКАЯ кодировка не поможет. Но дай Бог, что бы те кто обратился за помощью смог вылечится от этой зависимости

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *