С 12 апреля в Беларуси завершается отопительный сезон

Актуалии

Ацяпляльны сезон завяршаецца
У Беларусі з 12 красавіка завяршаецца ацяпляльны сезон 2011/2012 года.
11 красавіка адбылося пасяджэнне рэспубліканскай аператыўнай групы па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння і эканомнага выкарыстання паліва і энергіі. У сувязі з прагназуемым рэзкім павышэннем тэмпературы паветра і для выключэння неабгрунтаваных выдаткаў паліўна-энергетычных рэсурсаў рэспубліканская аператыўная група па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння і эканомнага выкарыстання паліва і энергіі прыняла рашэнне аб завяршэнні з 12 красавіка ацяпляльнага перыяду 2011/2012 года.
З 12 красавіка рэкамендавана пераводзіць у рэжым прапальвання дзіцячыя дашкольныя, школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, а таксама адключаць сістэмы ацяплення грамадскіх, адміністрацыйных будынкаў, прамысловых прадпрыемстваў і іншых аб’ектаў, жыллёвага фонду, інтэрнатаў, гасцініц.
БЕЛТА.
Надрукавана ў №30 ад 13.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *