У Індыю — ад “Марка”

Общество

Жыхары нашага раёна ўжо не першы год асвойваюць экзатычныя краіны: Егіпет, Турцыю, Чарнагорыю. Праўда, не думаю, што хто-небудзь дабіраўся да Індыі. А між тым, гэтым летам будзе такая магчымасць у маладой жыхаркі райцэнтра Святланы Ільінец. Справа ў тым, што Святлана ўдзельнічала ў рэкламнай гульні “З “Марка” па слядах Марка Пола”, якую праводзіла вядомая абутковая фабрыка. 10 чэрвеня ў Мінску адбыўся розыгрыш. Уладальніцай галоўнага прыза — тура “Падарожжа ў Індыю “Залаты трохвугольнік”: Дэлі-Агра-Джайпур” — па-шчасціла стаць нашай зямлячцы.
Ну што тут дадаць: купляйце беларускае і будзьце такімі ж удачлівымі.
Алена КАРПУШЭНКА.



1 комментарий по теме “У Індыю — ад “Марка”

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *