О ПОЛЬЗЕ ВАКЦИНАЦИИ

Здоровье

Вакцынацыя. Медыкі – за!
З 21 красавіка ў нашай краіне праводзіцца Еўрапейскі тыдзень імунізацыі. Яго мэта – павысіць узровень інфармаванасці насельніцтва аб перавагах вакцынапрафілактыкі.
Прышчэпка – гэта ўвядзенне ў арганізм рэчыва, якое распазнаецца імуннай сістэмай як узбуджальнік інфекцыйнай хваробы, у выніку чаго развіваецца імунная адмова. Імунная адмова вядзе да выпрацоўкі антыцел, якія нейтралізуюць узбуджальнік пры паўторным пападанні ў арганізм, яны дзейнічаюць у адносінах да ўсіх хвароб, супраць якіх робяцца прышчэпкі.
Прышчэпкі неабходна рабіць у назначаныя педыятрам тэрміны. Самая першая – прышчэпка ад туберкулёзу, яна робіцца яшчэ ў радзільным доме. Рабіць ці не рэвакцынацыю далей залежыць ад рэакцыі Манту. Гэту рэакцыю робяць дзецям штогод, але большасць бацькоў не ведаюць, што гэта і для чаго. Рэакцыя Манту – гэта не прышчэпка, а проба на інфіцыраванне туберкулёзам. Калі ў арганізме туберкулёзных бактэрый няма – проба адмоўная, пасля інфіцыравання — станоўчая.
Імунізацыя – не панацэя, а ўсяго медыцынскі метад, які мае свае магчымасці і абмежаванні. Тое, што ў прышчэпленага чалавека хвароба, ад якой ён атрымаў прышчэпку, не разаўецца, гарантаваць на ўсе сто працэнтаў не зможа ніхто. Імунная адмова залежыць ад асаблівасцяў арганізму. Тым не менш, калі прышчэплены чалавек і захварэе, хвароба ў яго пройдзе лягчэй, значна зніжаецца рызыка ўскладненняў.
Вельмі важна ўсведамляць прынцыповую розніцу паміж рэакцыяй на прышчэпку і ўскладненнем пасля яе. Што ж такое ўскладненне? Гэта як- раз тое, чаго быць не павінна. Не павінна быць сутаргаў, страты прытомнасці, тэмпературы вышэй за 40, сыпу.
Бацькі!  Сачыце, каб вашаму дзіцяці быў праведзены поўны курс прышчэпак.
Л. Завадская, урач-педыятр «Шумілінскай ЦРБ».
Надрукавана ў №32



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *