ПРОЙДЁТ СУББОТНИК

Актуалии Общество

Заўтра – Рэспубліканскі суботнік. Папрацуем!
21 красавіка ў Беларусі на добраахвотнай аснове пройдзе рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах або на добраўпарадкаванні і правядзенні ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, месцаў масавага адпачынку, дваровых тэрыторый, уладкаванні населеных пунктаў.
Грашовыя сродкі, заробленыя на рабочых месцах у дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, пералічваюцца на рахунак фінансавага аддзела райвыканкама № 3642023905042 у ЦБП № 225 г. п. Шуміліна філіяла 200 – Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” г. Віцебск код 635, УНП 300037012, назначэнне плацяжу ў плацёжным паручэнні “пералічваюцца грашовыя сродкі, заробленыя на суботніку”.
Аператыўную інфармацыю аб удзеле ў суботніку (па вызначанай форме) трэба перадаць у райвыканкам не пазней 10.00 21 красавіка па тэл. 4-11-32, 4-11-44, 4-17-47 ці па факсу 4-13-30.
Раённы штаб па добраўпарадкаванні і рабочая група па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага суботніка заклікае ўсіх жыхароў Шуміліншчыны – ад дзяцей да людзей пенсійнага ўзросту – праявіць актыўнасць і прыняць непасрэдны ўдзел у суботніку. Зробім наш край чыстым і прыгожым!
Надрукавана ў №32



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *