КОНКУРС СРЕДИ МНОГОДЕТНЫХ СЕМЕЙ

Семья

“Лепшая мнагадзетная сям’я Віцебшчыны”
Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта зацверджаны абласны агляд-конкурс “Лепшая мнагадзетная сям’я Віцебшчыны”. Мэта конкурсу – павысіць прэстыж і аўтарытэт мнагадзетнай сям’і, умацаваць яе адзінства, духоўныя і маральныя асновы, адрадзіць і прапагандаваць сямейныя каштоўнасці і традыцыі.
Першы этап агляду-конкурсу праходзіць у раёнах, а фінал пройдзе ў маі і будзе прымеркаваны да Дня сям’і.
Агляд-конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Добры дзень – гэта мы!” (візітная картка), “Ваша слова, эрудыты!” (інтэлектуальная віктарына для дзяцей), “Нашы ручкі залатыя” (выстава-прэзентацыя сямейных работ), “Смачна, пальчыкі абліжаш” (дамашняя выпечка), “Мы – сям’я!” (сацыяльная рэклама мнагадзетнай сям’і).
Надрукавана ў №32



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *