«ПРЯМАЯ ЛИНИЯ» ПРЕДСЕДАТЕЛЯ ШУМИЛИНСКОГО РИК В. П. КУРЕННОГО

Актуалии Общество Официально

ТУТ Патрэбен
кампраміс

У суботу 21 красавіка старшыня райвыканкама У. П. Куранны правёў “прамую лінію”, на якую паступіла паўтара дзясятка зваротаў.
Пытанне супярэчлівае. Па-першае, тое што чалавеку хочацца вырасціць для сваёй сям’і моркву ды цыбулю і падзешавіць сямейны бюджэт, вельмі пахвальна. З другога боку нельга не зразумець жаданне раённых улад зрабіць гарадскія вуліцы прыгожымі – з кветкамі, газонамі. Тут патрэбен кампраміс. Ён знойдзены і юрыдычна замацаваны ў артыкуле 42 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі, ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 431 “Аб некаторых мерах па ўдасканаленні адносінаў у вобласці ліквідавання, прадстаўлення і выкарыстання зямельных участкаў”. У прыватнасці, згодна з указанымі дакументамі зямельныя ўчасткі прадастаўляюцца па рашэнні раённага, сельскіх выканаўчых камітэтаў. Мясцовая ўлада і прапаноўвае ўсім жадаючым зямельныя ўчасткі ў прыдатным для агародніцтва месцы. Вызначаны такія месцы і па Шуміліне, каментарыі  на гэты конт за подпісам начальніка землеўпарадкавальнай службы райвыканкама З. Ф. Алюлінай газета двойчы давала толькі ў красавіку (№ 27 за 3 красавіка і № 32 за 20 красавіка).
Менавіта да гэтай юрыдычнай базы У. П. Куранны і накіроўваў аматараў-агароднікаў, пры гэтым ён кожны раз падкрэсліваў, што рашэнне прынята і ні пад каго яно мяняцца не будзе, а горад павінен быць горадам.
Рамонт жылля, добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі – без гэтых пытанняў не абыходзіцца ніводная “прамая лінія” кіраўніка раёна. І калі ў некаторых выпадках (А. В. Езавітава, г. п. Обаль, вул. Даўмана, 23 – “цячэ дах”; М. А. Сторажава, в. Дабея, вул. Цэнтральная – “дом даў трэшчыны, у санвузле “прасела” падлога…”) старшыня райвыканкама даў тэрміновае даручэнне УП ЖКГ і ПМК-70 выправіць сітуацыю, то іншым (напрыклад, Л. В. Кузняцовай з дома № 82 па  вул. Сіпко) Уладзімір Пятровіч тлумачыў, што трэба пачакаць, бо ў Шуміліне кожны год будуць капітальна рамантавацца па тры вуліцы, па графіку будзе ісці і капітальны рамонт дамоў. Раіў старшыня райвыканкама і самім жыльцам не запускаць сваё жыллё, нават калі яно і непрыватызаванае, трымаць на падворку чысціню і парадак, у час рамантаваць надворныя прыбудовы, інакш прыйдзецца іх зносіць, як гэта зараз і робіцца па старых збудаваннях у райцэнтры.
Тры звароты на “прамую лінію” паступілі па вадзе, праўда, у кожнага свая вада. Так, І. П. Воранава з Обалі пыталася, калі ў пасёлку будзе гарачая вада. “Па суботах і нядзелях”, – адказаў на гэтае пытанне в. а. кіраўніка УП ЖКГ А. М. Догель. А. Р. Цярэня з вёскі Ужляціна пазваніла кіраўніку раёна, каб сказаць, што здарыўся парыў водаправода і з-за гэтага з калонкі цячэ рудая вада. Жанчына заадно папрасіла падсыпаць дарогу каля яе дома, бо машына, якая штодзень забірае з яе падворка па 40-50 літраў малака, не можа развярнуцца. На пытанне У. П. Кураннога, чаму жанчына не звяртаецца з гэтымі пытаннямі непасрэдна ў сельвыканкам, які можа і павінен рашаць такія праблемы, яна шчыра адказала: “Вы ж вышэй па пасадзе, дык хутчэй рашыцца пытанне.” Такая логіка. А вось Н. Л. Казлоўскай з вул. Віцебскай, што ў райцэнтры, вада нарабіла шкоды: прарвалася пад падлогу. Жанчына званіла ва УП ЖКГ, але там, па яе словах, ёй сказалі, што з прыватным сектарам не працуюць. Вось яна і рашылася званіць старшыні райвыканкама. “Зараз запрацуюць”, – паабяцаў ёй кіраўнік раёна і даў камунальнікам тэрміновае заданне ўхіліць парыў і адпампаваць ваду, прычым, камунгас мае права аформіць гэта як платную паслугу.
Былі ў гэты дзень і іншыя пытанні: па зносу дрэва (Т. Г. Заруба з Добрына – старшыні Лаўжанскага сельвыканкама С. П. Кійко дадзена даручэнне тэрмінова вырашыць праблему); па забеспячэнні жыллём маладых спецыялістаў (І. В. Ізімава з Оршы – дырэктару УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” дадзена заданне станоўча вырашыць пытанне). Былі іншыя прыватныя пытанні, на якія кожны чалавек атрымаў грунтоўны адказ.
Аліна ПЯТРОВА.



2 комментария по теме “«ПРЯМАЯ ЛИНИЯ» ПРЕДСЕДАТЕЛЯ ШУМИЛИНСКОГО РИК В. П. КУРЕННОГО

  1. Где же он компромис? Отобрали у людей землю, сделали как хотели и говорим о компромисе. Вы только обозлили людей, и если раньше кто-то что и делал во дворе, то теперь и пальцем не пошевелит. А зачем: следующий руководитель лет через этак … скажет:»Зачем ваши газоны и клумбы у нас будет …» и так далее.

  2. з Обалі пыталася, калі ў пасёлку будзе гарачая вада. “Па суботах і нядзелях”, – адказаў на гэтае пытанне в. а. кіраўніка УП ЖКГ А. М. Догель.———вроде у всех стоят счётчики на горячую и холодную воду, все исправно платят,пусть раньше или позже(зарплату ну очень часто не вовремя дают)но ведь ПЛАТЯТ!!! вопрос-почему к примеру в витебске горячая вода каждый день а в оболи только по выходным? мы что,население второго сорта? мотивы такого состояния дел на сегодняшний день объясните пожалуйста? такое положение вещей было-бы приемлемо к примеру после какого-нибудь катаклизма,войны-не приведи господи.у нас почти двадцать лет демократии и горячая вода по выходным! это к чему скажите пожалуйста приравнять настоящее положение вещей, к войне или к катаклизму???

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *