Садоводам-огородникам: карантинный вредитель томатная моль

Сельское хозяйство

Томатная моль

Увага – таматная моль!
Параўнальна нядаўна ў Еўропу пранікла таматная моль.  Два гады таму яна была ўключана ў пералік шкоднікаў Беларусі.
У маі мінулага года таматная моль была ўпершыню выяўлена на Гомельшчыне ў цяпліцы з памідорамі плошчай тры гектары. Зараз на гаспадарку накладзены каранцін і праводзяцца мерапрыемствы па лакалізацыі і ліквідацыі ачага.
Асноўнай кармавой раслінай таматнай молі з’яўляюцца памідоры,  але моль можа пашкоджваць бульбу, баклажаны, перац і расліны сямейства паслёнавых.
Таматная моль развіваецца вельмі хутка. Жыццёвы цыкл у залежнасці ад тэмпературы навакольнага асяроддзя доўжыцца 30-40 дзён. Пры тэмпературы 25-30 градусаў таматная моль можа даваць да 10-12 пакаленняў у год.
Таматная моль шкодзіць на працягу ўсяго цыкла вырошчвання таматаў. Можа зніжаць ураджайнасць культуры на 80%, знішчаць практычна ўвесь ураджай. Плошча памідораў у памерах аднаго гектара можа быць знішчана на працягу двух тыдняў.
Як змагацца з таматнай моллю? Перш за ўсё не варта забываць на прафілактычныя мерапрыемствы: сезонную дэзінфекцыю цяпліц, знішчэнне пашкоджаных раслін і раслінных рэшткаў у цяпліцах і вакол іх, на маскітныя сеткі на вокнах і вентыляцыйных адтулінах, двайныя дзверы пры ўваходзе ў цяпліцу і адсутнасць пашкоджанняў у сценах і на даху.

Помидоры, повреждённые личинками томатной моли

Эфектыўнасць хімічнага метаду абмежавана асаблівасцямі развіцця таматнай молі, а таксама здольнасцю хутка выпрацоўваць устойлівасць да інсектыцыдаў. З-за скрытага вобразу жыцця лічынак (унутры лістоў і пладоў) эфектыўны сістэмныя інсектыцыды. Для прымянення дазволены Актэлік (3-5л/га – для закрытага грунту, 0,3-1,5 л/га – для адкрытага грунту) і Бацытурын (12-30 кг/га – для закрытага грунту, 3 кг/га – для адкрытага грунту).
Для масавага знішчэння матылька таматнай молі эфектыўна прымяненне ферамонных, водных і жоўтых клеевых пастак. Дадатковую інфармацыю па таматнай молі можна атрымаць на афіцыйным сайце www. tutaabsoluta. com.
Д. ПІЛІПЕНКА, галоўны інспектар раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну
і ахове раслін.
Надрукавана ў №36 ад 08.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *