В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Гандляры ў сваім “рэпертуары”
Як паказвае аналіз, у работнікаў гандлю ўвайшло ў звычку пакідаць на паліцах  тавары, пратэрмінаваныя для продажу. У сакавіку прайшла пазапланавая праверка  сямі магазінаў ААТ “Веста”, у шасці з іх выяўлены такі род тавараў. У адным з магазінаў тэрмін прыгоднасці закончыўся для тавараў на суму 510,2 тысячы рублёў, у другім — на 992 тысячы. Падобныя факты выяўлены ў кожным правераным магазіне г. Дуброўна. Прычым тэрмін прыгоднасці для некаторых тавараў заканчваўся ажно 7,5 месяца назад. Падобныя хітрыкі дапускалі гандляры ў ААТ “Аршанскі КХП” г. Орша, у двух правераных магазінах Талачынскага райспажыўтаварыства.
За парушэнні, адзначаныя вышэй, супрацоўнікі Камітэта  ў першым квартале 2012 года прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 119 чалавек з накладаннем штрафу.
Аб пасрэдніках і “ўзмоцненай” ахове
Дзяржава не пакідае сам-насам з праблемамі буйныя прадпрыемствы. Не стала выключэннем ААТ “Птушкафабрыка Аршанская”. Таварыству з бюджэту за 2010 год было выдзелена 880,3 мільёна рублёў, у 2011 годзе — 701,9 мільёна. Выдзяляліся і крэдыты. Аднак нягледзячы на прымаемыя меры, таварыства не выканала шэраг даведзеных яму заданняў. Акрамя аб’ектыўных прычын (рос кошту кармоў, угнаенняў, паліва і электраэнергіі), дапушчана нямала і суб’ектыўных пралікаў.  Па-першае, неэфектыўна выкарыстоўвалася тэхналагічнае абсталяванне. Адзін факт: ад рэалізацыі перапрацоўкі яек атрыманы страты за 2012 год у суме 653 мільёны рублёў. Вялікі паморак птушкі. Не ўмеюць на прадпрыемстве эканоміць на электраэнергіі, дапускаюць звышнарматыўнае яе выкарыстанне.
Для таварыства кармы пастаўляюць айчынныя вытворцы. У астатнім прыцягваюцца пасрэднікі. Прычым у шэрагу выпадкаў тавары пастаўляліся па цэнах з прымяненнем высокіх надбавак да цаны імпарцёра.
Не навучыліся працаваць па-гаспадарску са спагнаннем грашовых сродкаў ад экспарту тавараў (не ў пару атрыманы 247 тысяч рублёў РФ), не прымаюцца меры па спагнанні дэбіторскай  запазычанасці за тару. Заработная плата расце, аднак больш высокімі тэмпамі, чым прадукцыйнасць працы.
На прадпрыемстве працуе 16 вартаўнікоў, у дадатак на прахадной уведзена электронная прапускная сістэма. Здавалася б, праблему з дысцыплінай на прадпрыемстве вырашылі. Але яно не так, бо праз прахадную можна вынесці  матэрыяльныя каштоўнасці, ёсць магчымасць бескантрольна пакінуць рабочае месца, бо ў адміністрацыйным будынку  ёсць дзверы, не абсталяваныя прапускной сістэмай.
Па выніках праверкі 6 работнікаў таварыства прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, на 3 службовых асоб накладзены адміністрацыйныя спагнанні.
Падрыхтаваў Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №36 ад 08.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *