Нарушения: в Витебске — правил торговли, а в Новополоцке – предпринимательской деятельности

Вестник Комитета госконтроля

Гандаль не па правілах
Праведзены шэраг тэматычных аператыўных праверак гандлёвых аб’ектаў, у ходзе якіх выяўлены факты парушэнняў правілаў гандлю, санітарных норм.
Парушэнні звычайныя для гандлю: рэалізацыя прадукцыі з прайшоўшым тэрмінам прыгоднасці. Так, у магазіне в. Саўчонкі Віцебскага райспажыўтаварыства прадавалася малако згушчанае з прайшоўшым тэрмінам прыгоднасці ажно з 12 снежня мінулага года.
Да работы з харчовымі таварамі без праходжання медагляду былі дапушчаны 5 работнікаў магазінаў.
Парушэнні выяўлены ў ПГУП “ЛаймТрэвел” (г. Віцебск). Гэта і невыкананне санітарных норм пры захоўванні прадуктаў (яны ляжалі непасрэдна на падлозе), і невыкананне тэмпературнага рэжыму маразільнікаў, і продаж тавараў з прайшоўшымі тэрмінамі, і адсутнасць цэннікаў. Падобныя хібы зафіксаваны ў адным гандлёвым павільёне Віцебска.
Па выніках праверак у ліпені да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 35 правапарушальнікаў з накладаннем штрафаў на агульную суму 4,5 млн. рублёў. Дысцыплінарныя спагнанні  атрымалі 14 чалавек, у тым ліку 2 вызвалены ад займаемай пасады.

Незаконная дзейнасць
У ліпені Наваполацкім міжраённым аддзелам упраўлення Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Віцебскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара г. Наваполацка. Мужчына ў перыяд са студзеня 2008  па снежань 2009 года, не з’яўляючыся прадпрымальнікам, набываў сельгаспрадукцыю і перапрадаваў яе. У выніку незаконнай дзейнасці ён атрымаў звыш 200 млн. рублёў даходаў.
Упраўленнем Дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК па Віцебскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да дырэктара прыватнага вытворчага гандлёвага унітарнага прадпрыемства. Жанчына ў перыяд са снежня 2008 па сакавік 2010 года наўмысна шляхам утойвання і заніжэння падатковай базы недаплаціла падаткаў на агульную суму звыш 500 млн. рублёў.
Большую суму (600 млн. рублёў) недаплаціў падаткаў і збораў і яшчэ адзін індывідуальны прадпрымальнік. Яго незаконная дзейнасць стала таксама падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы.
Опубликовано в №64 от 20.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *