Консультация нотариуса. В каких случаях прекращается действие доверенности

Вопрос-Ответ Закон

Падставы для спынення даверанасці
Даверанасць — пісьмовае ўпаўнаважанне, якое адна асоба выдае другой для прадстаўніцтва перад трэцяй. Засведчанне даверанасці — аднабаковая здзелка, таму для засведчання дакумента дастаткова яўкі асобы, якая жадае выдаць даверанасць.
Дзеянне даверанасці спыняецца, калі:
— заканчваецца тэрмін даверанасці;
— асоба, якая яе выдала, адмяняе яе;
— асоба, якой выдалі, адмаўляецца ад яе;
— грамадзянін, які выдаў ці якому выдалі даверанасць, памёр;
— ліквідавана юрыдычная асоба, ад імя якой ці на імя якой была выдадзена даверанасць.
Асоба, якая выдала даверанасць, можа ў любы час адмяніць даверанасць, а асоба, каму выдалі, — адмовіцца ад яе.
Асоба, якая выдала даверанасць і потым адмяніла яе, абавязана паведаміць аб гэтым асобе, якой выда-дзены дакумент, а таксама трэцім асобам, для прадстаўніцтва перад якімі даверанасць выдавалася. Пасля спынення даверанасці асоба, якой выдадзены дакумент, абавязана неадкладна вярнуць даверанасць.
А. ХАСРАТАВА, дзяржаўны натарыус Шумілінскай дзяржаўнай натарыяльнай канторы.
Надрукавана ў №42 ад 29.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *