Несколько правил по электробезопасности

Бяспека Здоровье

У вашых руках вашы жыцці
Асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў, якія звязаны з электрычнасцю, — грэбаванне правіламі электрычнай бяспекі.
1 мая ў Петрыкаве Гомельскай вобласці маці з дачкой перабіралі бульбу ў гаспадарчай пабудове. Маці дакранулася да самаробнай награвальнай прылады  з аголенымі правадамі і трапіла пад дзеянне электрычнага тока. Дачка паспрабавала вызваліць маці, але і сама трапіла пад напружанне. Работнікі хуткай медыцынскай дапамогі, што прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць пацярпелых.
9 мая жыхар Пінска вудзіў рыбу на вадаёме, які знаходзіўся каля паветраных ліній электраперадач. Дакрануўся вудай да правадоў і быў смяротна паранены.
4 красавіка жыхар Магілёва з мэтай крадзяжу каляровых металаў узламаў дзверы трансфарматарнай падстанцыі ў Буйнічах і быў смяротна паранены.
На жаль, няшчасныя выпадкі мелі месца і ў нашым раёне. Так, 14 чэрвеня мінулага года аварыйна адключылася паветраная лінія.  Для вызначэння месца пашкоджання ў Обаль была накіравана выязная брыгада. Па прыбыццю брыгада знайшла з боку размеркавальнай прылады веласіпед, а на даху падстанцыі – абгарэлы труп жыхара Обалі.
Катэгарычна забараняецца:
— дакранацца да аголеных правадоў электраправодкі, карыстацца няспраўнымі прыборамі;
— рабіць любыя работы без зняцця напружання (замену электралямпаў, рамонт электраправодкі і г. д.);
— вудзіць рыбу ў месцах перакрыжавання ліній электраперадач з вадаёмамі;
— здымаць з ліній электраперадач прадметы;
— залазіць на апоры паветраных ліній электраперадач;
— весці будаўнічыя і іншыя работы пад лініямі электраперадач;
— заходзіць у электрашчытавыя і іншыя электратэхнічныя памяшканні;
— падыходзіць бліжэй чым на 8 метраў да абарваных правадоў.
Памятайце: ад вашых дзеянняў залежыць ваша жыццё, жыцці вашых родных. Пры выяўленні абарваных правадоў, адчыненых дзвярэй трансфарматарных падстанцый тэрмінова паведаміце дзяжурнаму электрасетак па тел. 4-10-51.
І. ЛАПАВУХАЎ, інжынер па эксплуатацыі і рамонце абсталявання раёна электрычных сетак.
Надрукавана ў №44 ад  05.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *