Особенности подводной охоты

Закон Экология

Асаблівасці падводнага палявання
Апошнім часам узрасла колькасць зваротаў падводных паляўнічых са скаргамі на недастатковую колькасць вадаёмаў фонду запасу рыбалоўных урочышчаў, у якіх дазваляецца падводнае паляванне. Пры гэтым падводныя паляўнічыя, як правіла, падкрэсліваюць, што іх спосаб здабычы рыбы па эфектыўнасці не намнога перавышае рыбную лоўлю вудай ці спінінгам, што падводных паляўнічых адносна малая колькасць, яны выключна дысцыплінаваныя, не парушаюць правілаў рыбалоўства і не перавышаюць устаноўленых нормаў здабычы рыбы. Ці так гэта?
Падводнае паляванне – гэта пошук, высочванне,  праследаванне, спроба здабычы ці здабыча рыбы шляхам пагружэння ў ваду і з выкарыстаннем падводнага ружжа ці іншых прылад рыбалоўства. Падводнае паляванне належыць да інтэнсіўных спосабаў лоўлі. На тэрыторыі Шумілінскага раёна такі спосаб дазволены  на азёрах: Лескавічы, Вітор, Разван, Сасноўскае, Зачорнае, Заронаўскае (у межах раёна), Зялёнае, Альшанскае, Мурожніцкае, Княжна і на рацэ Обаль (у межах раёна).
Нагадваем, што забараняецца: падводнае паляванне рыбаловам, якія не маюць пры сабе пасведчання падводнага паляўнічага; паляванне з выкарыстаннем аквалангаў і іншых аўтаномных дыхальных прыбораў, асвятляльных прыбораў; лоўля з прыладамі,  наканечнікі якіх маюць больш пяці зубоў; спроба здабычы ці здабыча рыбы з выкарыстаннем падводнага ружжа, пісталета  ці іншых прылад для падводнага палявання з берага ці з маламерных суднаў, а таксама ў цёмны час сутак.
Норма вылаву рыбы – не больш за 5 кг на аднаго рыбалова ў суткі і адной рыбіны, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме будзе перавышаць 5 кг.
У. ПАЎЛАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №54 ад 10.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *