Шумилинский районный исполнительный комитет определил места, в которых запрещено пикетирование с целью сбора подписей избирателей по выдвижению кандидата в депутаты Палаты представителей

Официально

Вызначаны месцы, дзе забаронена пікетаванне
З 15 ліпеня пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, у тым ліку і шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.
На падставе артыкулаў 24, 61 і 65 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт вызначыў месцы, у якіх забаронена правядзенне пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Правядзенне пікетаў забаронена на чыгуначных станцыях, аўтастанцыі, аб’ектах вода-, цепла-, энергазабеспячэння, скрыжаваннях дарог і вуліц, тэрыторыях раённай і ўчастковых бальніц, амбулаторый, устаноў адукацыі раёна, на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў раённага і сельскіх выканаўчых камітэтаў.
Надрукавана ў №55 ад 13.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *