Ягодный сезон. Напоминаем правила сбора ягод и других даров природы

Общество Официально Экология

Збіраем чарніцы толькі рукамі
Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што пры зборы дзікіх ягад, у тым ліку і чарніц, забараняецца выкарыстоўваць механічныя прыстасаванні. Самае распаўсюджанае парушэнне пры зборы ягад – выкарыстанне так званых скрабкоў ці камбайнаў. Безумоўна, такія прылады дазваляюць паскорыць працэс збору ягад у разы, але пры гэтым разам з ягадамі з кустоў зрываецца і лісце, чым наносіцца шкода ягаднікам. Там, дзе прайшоў камбайн, у бліжэйшыя гады ягад чакаць не прыходзіцца.
Згодна з артыкулам 15.26 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях  Рэспублікі Беларусь, парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў нарыхтоўкі, выкарыстанне забароненых сродкаў і метадаў збору ці нарыхтоўкі дзікіх раслін, а таксама іх частак, цягнуць  папярэджанне ці штраф на фізічную асобу да 20 базавых велічынь.
У. ПАЎЛАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і
расліннага свету.
Надрукавана ў №56 ад 16.07.2012 г.

“Прамая лінія” з начальнікам Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзімірам Сяргеевічам Паўлавым адбудзецца ў сераду, 18 ліпеня з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (02139) 4-02-10.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *