В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Трэба рэагаваць у пару
Сродкі масавай інфармацыі ў грамадстве маюць немалую вагу. У 1997 годзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка падпісаў Указ № 630 “Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі”, згодна з якім кіраўнікі дзяржорганаў і іншых арганізацый павінны рэагаваць на крытыку ў газеце, на радыё і тэлебачанні.
З такімі патрабаваннямі лічацца не ўсе. У Гарадоцкім раёне адна з гаспадарак пераслала ў рэдакцыю раённай газеты “Гарадоцкі веснік” адказ на крытыку праз 20 дзён пасля ўстаноўленага месячнага тэрміну. Па прапанове Камітэта дзяржкантролю вобласці да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты дырэктар гаспадаркі і яго намеснік па ідэалогіі. Аналагічныя парушэнні заканадаўства дапусцілі некаторыя прадпрыемствы  і арганізацыі Міёрскага, Глыбоцкага, Сенненскага раёнаў, г. Віцебска.
Нагадаем, што парушэнні ўказа № 630 караюцца строга, ажно да вызвалення ад займаемай пасады.
Супраць лому ёсць прыёмы
Крымінальная справа ўзбуджана ў адносінах да Л. з Віцебска, які за 2009-2012 гг. ажыццяўляў рознічную рэалізацыю тавараў грамадзянам з атрыманнем аплаты за тавар (сфера дзейнасці – медыцына) у выглядзе электронных грашовых пераводаў. Прадпрымальнік-хітрун атрымаў незаконны даход у суме 115 мільёнаў рублёў.
А на мяжы з Расійскай Федэрацыяй у 4 гадзіны раніцы затрыманы аўтамабіль, які належыць ААТ “Дробтранс” г. Смаленск. Аўтамабіль з грузам лома і адыходаў чорных і каляровых металаў накіроўваўся ў бок Расіі без суправаджальных дакументаў. Грамадзянін Б., які вывозіў тавар за мяжу, “пракалоўся” ў другі раз за такое ж парушэнне на працягу года. Тады яму было накладзена адміністрацыйнае спагнанне. Не пазбегнуць пакарання яму і зараз. Тавар арыштаваны і здадзены на захоўванне ў Віцебскі цэх ААТ “Белколермет”.
Абкатка для праформы
Мадэрнізацыя цеплавоза пры правядзенні капрамонту можа прадоўжыць тэрмін службы на 15 гадоў. Такое можа быць пры ўмове, калі вытрымліваюцца ўсе тэхнічныя параметры, калі ўсё робіцца па-гаспадарску.  З гэтым якраз у лакаматыўным дэпо “Віцебск” не ўсё гладка. Асабліва непакоіць якасць і спосабы абкаткі цеплавозаў, якія выйшлі з дэпо пасля капрамонту. У 2010 годзе 4 з 8, а ў 2011 – 3 з 8 цеплавозаў, якія прайшлі капрамонт з мадэрнізацыяй, у першай жа паездцы з грузам станавіліся на няпланавы рамонт з працягласцю ад 5 да 44 сутак.
Нельга дапускаць, каб абкатка тэхнікі пасля капрамонту праводзілася на адлегласці ад 8 да 36 км у адзін канец замест патрэбных 40 км. Такі фармалізм не на карысць справе. У той жа час згодна са справаздачамі лакаматыўнага дэпо даведзеныя на 2009-2011 гг. праграмы  рамонту выкананы ў поўным аб’ёме.
Абуральным трэба лічыць той факт, што адрамантаваны цеплавоз з нерабочым рухавіком праходзіў абкатку ў счэпцы з іншым, але спраўным лакаматывам. Такім чынам, план рамонту не выкананы, а значыць,  работнікі не маглі разлічваць на прэмію. Тым не менш яна выплачана – 15,9 мільёна рублёў. Супрацоўнікі Камітэта не пагадзіліся з рашэннем кіраўніцтва дэпо, палічылі, што нанесена шкода прадпрыемству, а значыць, трэба вярнуць грошы з вінаватых.
Падрыхтаваў  Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №56 ад 16.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *