С 15 июля началось выдвижение кандидатов в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь


Пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання пачалося 15 ліпеня. Права вылучаць сваіх прэтэндэнтаў на месцы ў парламенце маюць палітычныя партыі, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам збору подпісаў.
Палітычныя партыі маюць права вылучыць сваіх кандыдатаў ва ўсе 110 выбарчых акруг — па адным у кожную акругу.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты ад працоўных калектываў адбываецца на сходзе, дзе павінна прысутнічаць больш за палавіну работнікаў арганізацыі. Працоўны калектыў можа вылучыць толькі аднаго кандыдата па той выбарчай акрузе, на тэрыторыі якой знаходзіцца арганізацыя.
Яшчэ адзін спосаб вылучэння кандыдатаў у дэпутаты — збор подпісаў выбаршчыкаў. Каб скарыстацца ім, патэнцыяльны прэтэндэнт на месца ў парламенце абавязаны не пазней за 19 ліпеня ўключна падаць у акруговую выбарчую камісію той акругі, па якой ён мае намер вылучацца, заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы і спіс яе членаў — не менш за 10 чалавек. Акруговая камісія разглядае дакументы ў пяцідзённы тэрмін. Члены ініцыятыўнай групы атрымліваюць адпаведныя пасведчанні і падпісныя лісты.
Зборшчыкам трэба атрымаць не менш як тысячу подпісаў выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі акругі, па якой вылучаецца кандыдат.  Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прадоўжыцца па 13 жніўня ўключна. Рэгістрацыя прэтэндэнтаў на месца ў парламенце пройдзе з 14 па 23 жніўня ўключна. Затым у Беларусі стартуе агітацыйная кампанія.
БЕЛТА.
Надрукавана ў №56 ад 16.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *