З Камітэта дзяржкантролю

Вестник Комитета госконтроля

“Хвароба” тая ж…
Праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы  ў галіне гандлю харчовымі таварамі. Аназіз праверак паказаў: “хвароба” ў гандлі тая ж, што была і ў папярэднія гады. Больш за 50% у аб’ёме парушэнняў займае незахаванне тэрмінаў і ўмоў рэалізацыі тавараў і незахаванне санітарных норм і правілаў. Выяўлены прычыны такога незайздроснага становішча. Перш за ўсё работнікі прылаўка не маюць адпаведных ведаў. З тэорыяй нібыта ўсё ў парадку, а на практыцы атрымліваецца – горш не прыдумаеш. Нярэдка на паліцы выкладваюцца не толькі тавары з прайшоўшым тэрмінам прыгоднасці, а і наогул сапсаваныя. Напрыклад, пакрытыя цвіллю каўбасы, гнілая агародніна, садавіна, іншыя тавары.
Тыповымі парушэннямі санітарных норм і правіл з’яўляюцца сумеснае захоўванне сырых харчовых прадуктаў і паўфабрыкатаў з гатовымі да ўжывання прадуктамі, выкладка тавараў непасрэдна на дно вітрыны ці ахаладжальнага прылаўка без выкарыстання гандлёвых латкоў, падносаў, захоўванне тавараў прама на падлозе, без паддонаў і падтаварнікаў.
Адказнасць за падобныя парушэнні самая строгая: арт. 16.8 КОАП прадугледжвае штраф у памеры ад 2 да 30 базавых велічынь, на ІП –   да 50 БВ, на юрыдычную асобу – да 200 БВ. Акрамя адміністрацыйнай адказнасці, суб’ект гаспадарання можа па рашэнні Гаспадарчага суда наогул “лопнуць”, як мыльная бурбалка.
Лес сякуць – трэскі ляцяць
Як вядома, водпуск драўніны на пні і яе нарыхтоўка рэгулююцца  законамі інструкцыямі. Напрыклад, у лясным фондзе, перададзеным юрыдычнай асобе, якая вядзе лясную гаспадарку, водпуск драўніны на пні пры рубках галоўнага карыстання не павінен перавышаць памеры разліковай лесасекі.
Аднак гэты непарушны прынцып парушаецца ў ДЛГУ “Полацкі лясгас”. У 2009 годзе пры ўстаноўленым аб’ёме разліковай лесасекі  ў 26, 4 тысячы куб. метраў па лесарубачных білетах адпушчана 31,3 тысячы куб. м, або на 4,9 тысячы больш, чым трэба. Сума шкоды навакольнаму асяроддзю склала 687,8 мільёна рублёў. Прыкладна такія ж  факты знойдзены па  Багушэўскаму лясгасу, па Бешанковіцкаму лясгасу ААТ “Віцебскдрэў”.
Матэрыялы праверак накіраваны ў Дзяржаўную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь для разлікаў і спагнання сум  шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю. Акрамя   магчымай крымінальнай адказнасці кіраўніка прадпрыемства за незаконнае знішчэнне  або пашкоджанне дрэў і кустоў, прадугледжана і салідная адміністрацыйная адказнасць.
Надрукавана ў №58 ад 24.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *