На парламентских выборах формируются участковые комиссии, а претенденты в депутаты собирают подписи

Актуалии Общество

Фарміруюцца ўчастковыя камісіі
На выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання будзе працаваць 6349 участкаў для галасавання. У тым ліку 268 – у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых лячэбна-прафілактычных установах, 39 – у воінскіх часцях, 44 – за мяжой.
Найбольшая колькасць участкаў у Гомельскай вобласці – 1098, у Мінскай вобласці будзе дзейнічаць 1083 участкі, у Брэсцкай – 979, у Віцебскай – 898, у Магілёўскай – 809, у Гродзенскай —  724, у Мінску – 714 участкаў для галасавання.
Цяпер у краіне пачаўся этап фарміравання ўчастковых выбарчых камісій, якія згодна з заканадаўствам павінны быць створаны не пазней, чым за 45 дзён да выбараў, гэта значыць да 8 жніўня ўключна. У складзе камісій можа быць 5-19 чалавек.
Да 5 жніўня ўключна павінна завяршыцца вылучэнне кандыдатур ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Прапаноўваць сваіх прадстаўнікоў маюць права палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне Беларусі шляхам падачы заявы.
Па інфармацыі БЕЛТА.
Надрукавана ў №59 ад 27.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *