С 11 августа открывается охота на водоплавающую и болотную дичь

Общество Экология

З другой суботы жніўня – у ружжо
Віцебская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што згодна з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з другой суботы жніўня адкрываецца летне-асенняе паляванне на вадаплаўную і балотную дзічыну, перапёлку, вальдшнэпа, дзікага голуба.
Паляванне дазваляецца гладкаствольнай паляўнічай зброяй з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам з засады, з падыходу, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі (акрамя хартоў і гончых).
Паляваць можна ў суботу, нядзелю, панядзелак, аўторак і святочныя дні.
Г. КУЗЮРЭНКА, старшы дзяржінспектар Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №60 ад 31.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *