Избирательный бюллетень – по водительским правам

Новости

Пашыраны пералік пасведчанняў асобы
Цэнтрвыбаркам Беларусі пашырыў пералік дакументаў, на падставе якіх выбаршчык на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання зможа атрымаць бюлетэнь для галасавання. Акрамя пашпарта, пенсійнага пасведчання, студэнцкага білета, а таксама ваеннага білета для ваеннаслужачых тэрміновай службы, да такіх дакументаў цяпер будуць адносіцца і вадзіцельскія правы. Але пенсійнае пасведчанне, студэнцкі білет, вадзіцельскія правы і ваенны білет не могуць пацвердзіць грамадзянства выбаршчыка, а таму ён не зможа прагаласаваць, калі яго імя не будзе ў спісе на ўчастку.
БелТА.
Надрукавана ў №60 ад 31.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *