На областном селекторе поставлена задача завершить уборку до 20 августа

Актуалии Власть Сельское хозяйство

Віцебшчыне па сілах пастаўленыя задачы
Комплекс пытанняў, найперш па развіццю аграпрамысловага комплексу вобласці, быў вынесены на абласную селектарную нараду, якую правёў 8 жніўня старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Мікалаевіч Косінец.
Кіраўнік вобласці адзначыў, што ў гэтым годзе Віцебшчына рэальна можа разлічваць на самыя высокія за ўсю гісторыю АПК вынікі па ўсіх відах сельскагаспадарчай вытворчасці. Ён адзначыў, што сёлетні ўраджай збожжа па вобласці цягне на 1,5 мільёна тон. Убраць гэты ўраджай без страт – галоўная справа хлебаробаў.
А. М. Косінец паставіў задачу завяршыць жніво да 20 жніўня. А для гэтага трэба штодзень убіраць не менш як па 5-7 працэнтаў.
Перад аграрыямі вобласці пастаўлена таксама задача да 15 жніўня выцерабіць лён, да 20 верасня ўбраць яго пад навесы.
У тэрмін да 20 верасня павінна быць завершана і сяўба азімых, і ўборка бульбы, падкрэсліў Аляксандр Мікалаевіч.
Жніво на прыватных участках, уборка саломы, унясенне арганікі і гліфасатаў пад азімыя, падрыхтоўка сховішчаў для захоўвання бульбы, навядзенне парадку на мехдварах, рамонт тэхнікі, вытворчая дысцыпліна – аграрыі не павінны ўпусціць ніводнага складаемага аднаго цэлага.
Яшчэ адзін прыярытэтны накірунак работы – будаўніцтва і рэканструкцыя малочнатаварных ферм. А. М. Косінец адзначыў, што сёлета ў вобласці запланавана  рэканструяваць 228 ферм. Першапачаткова планавалася, што на 185 фермах будуць устаноўлены малакапровады, 43 будуць абсталяваныя малочнымі заламі. Але каб атрымаць малако вышэйшай якасці і выйсці з прадукцыяй на еўрапейскі рынак, а менавіта такую задачу ставіць Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, сёння фермы трэба абсталёўваць даільнымі заламі. Гэта няпростая задача, тым не менш Віцебшчыне па сілах з ёю справіцца, падкрэсліў кіраўнік вобласці. На дапамогу прыйдуць гарадскія прадпрыемствы і студэнцкія будаўнічыя атрады.
Акрэсленыя старшынёй А. М. Косінцам пытанні пасля завяршэння абласнога селектара былі абмеркаваны на раённай нарадзе, якую правёў старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №63 ад 10.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *