В Шумилинском районе определены места проведения встреч кандидатов в депутаты с избирателями места проведения массовых мероприятий в уведомительном порядке

Официально

Аб вызначэнні памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізоўваюць выбаршчыкі
Рашэнне Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта № 512 ад 8 жніўня 2012 г.

На падставе артыкулаў 24, 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Вызначыць для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізоўваюць выбаршчыкі, наступныя памяшканні:
Шумілінскі гарадскі Дом культуры – глядацкая зала;
Камунальнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства “Шумілінскі райаграсэрвіс” – актавая зала;
Шумілінскае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Шумілінскае ПМС” – актавая зала;
Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Шумілінскі лясгас” – актавая зала;
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. п. Шуміліна” – актавая зала;
Дабейскі сельскі клуб – глядацкая зала;
Ляжнёўскі сельскі клуб-цэнтр духоўнага выхавання – глядацкая зала;
Адкрытае акцыянернае таварыства “Шумілінскі льнозавод” – актавая зала;
Каўлякоўскі сельскі выканаўчы камітэт – зала пасяджэнняў;
Полькавіцкі сельскі клуб – глядацкая зала;
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навікоўская сярэдняя школа Шумілінскага раёна” – вучэбны клас;
Добрынскі сельскі клуб – глядацкая зала;
Пабедскі сельскі клуб – глядацкая зала;
Лаўжанскі сельскі Цэнтр культуры і вольнага часу – глядацкая зала;
Мішневіцкі сельскі клуб – глядацкая зала;
Суравенскі сельскі клуб – глядацкая зала;
Мікалаёўскі сельскі выканаўчы камітэт – зала пасяджэнняў;
Кардонскі сельскі клуб – глядацкая зала;
Мішкаўскі сельскі клуб – глядацкая зала;
Обальскі гарадскі Дом культуры – глядацкая зала;
Камунальнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Обальскі керамічны завод” – актавая зала;
Лявонаўскі сельскі клуб – глядацкая зала;
Башнёўскі сельскі клуб – глядацкая зала;
Лескавіцкі сельскі клуб – глядацкая зала;
Язвінскі сельскі Дом культуры – глядацкая зала;
Слабадскі сельскі Дом культуры – глядацкая зала;
Сіроцінскі сельскі выканаўчы камітэт – зала пасяджэнняў.
2. Кіраўнікам арганізацый забяспечыць доступ у вызначаныя пунктам 1 дадзенага рашэння памяшканні кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, іх давераным асобам для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізоўваюць выбаршчыкі, з захаваннем неабходных санітарных норм і мер пажарнай бяспекі.
3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта Зайцава А. М., старшыняў сельскіх выканаўчых камітэтаў, начальніка аддзела ўнутраных спраў Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта Мядзвецкага В. В.
4. Апублікаваць дадзенае рашэнне ў раённай газеце “Герой працы”.
Старшыня райвыканкама  У. П. Куранны.
Кіраўнік спраў С. Д. Белагалоў.

Аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання
Рашэнне Шумілінскага райвыканкама № 514 ад 8 жніўня 2012 г.

На падставе артыкула № 451 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Вызначыць на тэрыторыі Шумілін-скага раёна месцы для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання) з мэтай ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання і іх даверанымі асобамі:
Пляцоўкі перад будынкамі Шумілін-скага гарадскога Дома культуры, дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. п. Шуміліна”, прылягаючая тэрыторыя да адміністрацыйнага будынка Шумілінскага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Шумілінскае ПМС” (гарадскі пасёлак Шуміліна);
Пляцоўка каля будынка Крывасельскага сельскага клуба, прылягаючая тэрыторыя да будынка магазіна “Тавары паўсядзённага попыту № 7” у вёсцы Полькавічы (Каўлякоўскі сельсавет);
Пляцоўкі каля будынкаў Кардонскага, Мішкавіцкага сельскіх клубаў (Мікалаёўскі сельсавет);
Пляцоўкі каля адміністрацыйнага будынка адкрытага акцыянернага таварыства “Шумілінскі льнозавод”, будынка Дабейскага сельскага клуба (Дабейскі сельсавет);
Пляцоўкі каля гарадскога Дома культуры, гандлёвага цэнтра ў гарадскім пасёлку Обаль, прылягаючая тэрыторыя да адміністрацыйнага будынка камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Ульскі” Шумілінскага раёна ў вёсцы Лявонава (Обальскі сельсавет);
Пляцоўкі перад адміністрацыйным будынкам адкрытага акцыянернага таварыства “Лаўжанскае”, каля будынка Добрынскага сельскага клуба, прылягаючая тэрыторыя да будынка Пабедскай сельскай бібліятэкі (Лаўжанскі сельсавет);
Пляцоўкі каля будынка Лескавіцкага сельскага клуба, перад будынкам Башнёўскага сельскага клуба, Язвінскага сельскага Дома культуры, прылягаючая тэрыторыя да адміністрацыйнага будынка Светласельскага сельскага выканаўчага камітэта (Светласельскі сельсавет);
Пляцоўка каля будынка Слабадскога сельскага Дома культуры, прылягаючая тэрыторыя да магазіна “Прадукты № 18” у вёсцы Сіроціна (Сіроцінскі сельсавет);
Пляцоўка каля будынка Суравенскага сельскага клуба, перад будынкам магазіна “Прадукты № 15” у аграгарадку Мішневічы (Мішневіцкі сельсавет).
2. Забараніць правядзенне масавых мерапрыемстваў з мэтай ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі ў не адведзеных для гэтага месцах.
3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта Зайцава А. М., старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў, аддзел унутраных спраў Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Апублікаваць дадзенае рашэнне ў раённай газеце “Герой працы”.
Старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
Кіраўнік спраў С. Д. Белагалоў.
Надрукавана ў №64 ад 14.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *