В Витебске прошёл семинар-совещание по вопросам информационного обеспечения выборов в Национальное собрание Беларуси

Актуалии

Выбарам – інфармацыйную падтрымку
7 жніўня начальнікі ідэалагічных аддзелаў гар- і райвыканкамаў, галоўныя рэдактары СМІ Віцебшчыны былі запрошаны на абласную семінар-нараду, у якой прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў А. Я. Ацясаў, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама А. І. Кліцуноў, начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама У. М. Севярын, іншыя адказныя асобы аблвыканкама. Удзельнікі семінара абмеркавалі пытанні інфармацыйнага забеспячэння выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.
Сёння нам ёсць з чым ісці да людзей і аб чым весці з імі шчырую размову, падкрэсліў А. Я. Ацясаў, па выніках работы за першае паўгоддзе вобласць упэўнена выканала асноўныя прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, дэпутатамі ўсіх узроўняў зроблена нямала па паляпшэнні жыцця нашых грамадзян. Задача СМІ – шырэй асвятляць гэтыя працэсы.
На калегіі ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама, якая прайшла ў гэты дзень, былі падведзены вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці абласных, аб’яднаных, гарадскіх і раённых газет за першае паўгоддзе бягучага года, вынікі падпіскі на друкаваныя СМІ на трэці квартал.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №64 ад 14.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *