В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Вынікі ўступнай кампаніі
Віцебская абласная камісія  па кантролю за ходам  падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у ВНУ і ССНУ ў 2012 годзе падвяла вынікі ўступнай кампаніі. Адзначана, што ва ўступных іспытах на бюджэтную форму навучання ў 5 ВНУ вобласці ўзялі ўдзел 4503 абітурыенты (пры плане набору 2613 чалавек), з іх 4369 абітурыентаў (97%) прад’явілі 3 сертыфікаты ЦТ. Сярэдні конкурс па ВНУ вобласці  склаў 1,7 чалавека на месца (у 2011 г. – 1,8). На 8146 платных месцаў (вочная і завочная формы навучання) прэтэндавалі 5555 чалавек, што адпавядае конкурсу 0,68 чал. на месца.
Самы высокі  конкурс на бюджэт назіраўся ў ВДУ – 2 чалавекі на месца, столькі ж было год назад, найменшы – у ВДАВМ – 1,2 чал. (у 2011 г. – 1,1). Па іншых ВНУ конкурс склаў: ПДУ – 1,9 (2011 г. – 2,1), ВДМУ – 1,8 (2011 г. – 1,9), ВДТУ – 1,5 (2011 г. – 1,8). На платную форму навучання  найбольшы конкурс быў ў ВДМУ  – 1,73, самы меншы – ВДАВМ – 0,58.
З агульнай колькасці падаўшых заявы абітурыентаў 132 чалавекі (2,7%) з’яўляюцца медалістамі і 34 чалавекі (0,7%) маюць дыпломы з адзнакай.
У бягучым годзе наогул не было конкурсу (менш аднаго чалавек на месца): у ВДУ па спецыяльнасці “Гісторыя. Анг-лійская мова” – 0,8; у ВДАВМ – “Заатэхнія” – 0,7; у ПДУ  на спецыяльнасці “Нямецкая мова. Англійская мова”, “Тэхналогія. Фізіка” – 0,2; “Дашкольная адукацыя. Англійская мова” – 0,5; “Французская мова. Англійская мова” – 0,6; “Аўтамабільныя дарогі”, “Мадэліраванне і камп’ютарнае праектаванне радыёэлектронных сродкаў” – 0,7; “Менеджмент”, “Прамысловая электроніка” – 0,8.
Найбольшы конкурс традыцыйна быў: у ВДУ па спецыяльнасці “Правазнаўства” – 20,3 чал. на месца; у ВДТУ – “Фінансы і крэдыт” – 11 чал.; ПДУ – “Лагістыка” – 9,4 чал., “Турызм і гасціннасць” – 9 чал.,; у ВДМУ – “Стаматалогія” – 2,3 чал.,; у ВДАВМ – “Ветэрынарная санітарыя і экспертыза” – 2,2 чал. на месца.
Па выніках уступных іспытаў прыёмнымі камісіямі на дзённае аддзяленне (бюджэт) залічана 2596 чалавек (ПДУ – 627, ВДМУ – 615, ВДУ – 492, ВДАВМ – 480, ВДТУ – 382 чалавекі), на дзённае аддзяленне (платная форма) – 1780 чалавек. З агульнай колькасці залічаных на дзённыя аддзяленні  ВНУ  абітурыентаў – 113 медалістаў (85,6% ад усіх медалістаў, што падавалі дакументы), 30 чалавек з дыпломам з адзнакай  (88,2%  ад усіх, хто паступаў, маючы такія дакументы). Па-за конкурсам  на падставе льгот, вызначаных Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы , залічана 47 абітурыентаў, без уступных іспытаў – 11 чалавек.
З 654 абітурыентаў, якія закончылі школу ў сельскай мясцовасці, па выніках уступных іспытаў залічана 416 (63,6% ад асоб гэтай катэгорыі, якія падалі дакументы), з 3658 гарадскіх абітурыентаў залічана 1922 (52,5% з ліку тых гараджан, якія падалі заявы).
Абласная камісія  атрымала і разгле-дзела 9 вусных  зваротаў, якія паступілі ад абітурыентаў і іх бацькоў. Усе звароты насілі кансультацыйны характар. У цэлым жа ўступныя іспыты ва ўсіх ВНУ Віцебскай вобласці праведзены ва ўмовах спрыяльнага маральна-псіхалагічнага клімату.
Пра авёс, які ў траву ўрос
Кантрольныя мерапрыемствы па кантролю за арганізацыяй жніва праведзены ў 5 сельгаспрадпрыемствах Гарадоцкага, 2 – Лепельскага і 4 прадпрыемстваў  Ушацкага раёнаў. Факты няякаснай уборкі выяўлены ў 7 з 11 правераных гаспадарак. Ва ўрочышчы Прудок КУСГП “Глыбачаны” Ушацкага раёна 5 жніўня, на дзень праверкі, убіраўся авёс. З уборкай культуры гаспадарка спазнілася, авёс паспеў і пачаў асыпацца. Страты ў межах 1 ц/га. Ва ўрочышчы авёс палёг, урос у траву. Між тым не ўсе камбайны былі ўкамплектаваны сцяблопад’ёмнікамі. У другой гаспадарцы на Ушаччыне  для адвозкі збожжа з поля на зернеток было занараджана 3 адзінкі тэхнікі, што было відавочна мала: два камбайны прастойвалі ў чаканні разгрузкі.
Падрыхтаваў Мікалай МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *