Встречи с информационными группами райисполкома прошли в трудовых коллективах Шумилинского района

Актуалии Власть

“Усё гэта – выбары”
У трэці чацвер кожнага месяца інфармацыйныя групы райвыканкама праводзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Вось і ўчора дзевяць інфармацыйных груп раз’ехаліся па раёне, каб пагаварыць пра надзённае, выслухаць думку і пытанні працоўных. У якасці асноўнай на парадак дня была вынесена тэма “Асновы канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь. Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь” Група старшыні райвыканкама У. П. Кураннога працавала ў ДРБУ-204.
Кіраўнік раёна і пачаў размову. Уладзімір Пятровіч гаварыў пра ўсё, чым жыве сёння раён, што непакоіць яго кіраўніцтва: пра добры ўраджай збожжа, вырашчаны сёлета хлебаробамі, і цяжкасці яго ўборкі; пра дысцыпліну на рабочым месцы і прыцягненне ў раён замежных інвестыцый, пра выхаванне ў людзей духоўнасці, чалавечнасці, пра будаўніцтва царквы ў Шуміліне, пра здароўе моладзі і неабходнасць фізкультурна-аздараўленчага комплексу з басейнам, пра ўтрыманства некаторых грамадзян і абавязак кожнага адказваць за свой лёс, сваю сям’ю…
Усё гэта – выбары, падвёў рысу пад сказаным старшыня райвыканкама. Наша жыццё, наш дабрабыт залежыць ад кожнага, ад таго, як мы будзем адносіцца да сваёй працы, да сваёй сям’і, да свайго будучага і будучага сваіх дзяцей.
Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Н. У. Захарава з дапамогай мульцімедыйнага суправаджэння расказала пра маючыя адбыцца 23 верасня выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пра структуру Парламента, іншыя аспекты выбарчай кампаніі.
Перад працоўным калектывам ДРБУ-204 выступілі таксама пракурор раёна Я. Ю. Гуляеў, галоўны ўрач раёна К. Ф. Баканаў, дырэктар УП ЖКГ І. К. Штуро.
Аліна ПЯТРОВА.
І падрыхтаваць дзяцей да школы
Група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, пабывала на сустрэчы з калектывам КУСГП “Мішневічы”.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. Д. Вярцінская расказала прысутным пра галіны ўлады, пра тое, што сабой уяўляе Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, спынілася на асаблівасцях выбараў дэпутатаў, якія адбудуцца 23 верасня г. г.
На актуальных пытаннях жыцця раёна засяродзіла ўвагу ў сваім выступленні І. М. Новікава. Ірына Мікалаеўна адзначыла, што важна сёння як след падрыхтаваць дзяцей да школы,  не дапусціць ніякіх палітычных казусаў і “праколаў” у правя-дзенні выбараў і, вядома ж, гаворка вялася  пра жніво, пра надвор’е, якое сапсавалася і ад якога залежаць і тэмпы, і якасць уборачных работ.
Мікалай ЯНЧЫН.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *