С 27 августа начнутся выступления кандидатов в депутаты Палаты представителей по телевидению и радио

Актуалии

З 27 жніўня  пачнуцца выступленні кандыдатаў
Перадвыбарныя выступленні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання пачнуцца 27 жніўня. Аб гэтым 14 жніўня ў эфіры праграмы «Актуальны мікрафон» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.
Як адзначыла Лідзія Ярмошына, Цэнтрвыбаркам заклікаў акруговыя выбарчыя камісіі не зацягваць з рэгістрацыяй кандыдатаў у дэпутаты да апошняга дня, гэта значыць да 23 жніўня, а зарэгістраваць усіх ужо 22 жніўня. «Разлічваем, што ўжо з панядзелка 27 жніўня пачнуцца тэлевізійныя, радыйныя выступленні кандыдатаў са сваімі перадвыбарнымі праграмамі», — сказала кіраўнік ЦВК.
Прэтэндэнты на дэпутацкія мандаты, якія вылучаюцца па горадзе Мінску, змогуць агучыць сваю перадвыбарную праграму на тэлеканале «Беларусь 2» і на хвалях радыёстанцыі «Сталіца». Кандыдаты, зарэгістраваныя па абласцях, акрамя Мінскай, выступяць па мясцовым тэле- і радыёвяшчанні. Тым, хто балаціруецца ад Мінскай вобласці, эфірны час прадаставяць «СТБ» і радыё «Сталіца».
Перадвыбарныя выступленні на тэлебачанні і радыё будуць гучаць штодзень у рабочыя дні — з 19 да 20 і з 18 па 19 гадзін адпаведна.
Адказваючы на пытанне аб тым, наколькі значныя фігуры вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты, Лідзія Ярмошына адзначыла, што сярод іх ёсць і спартсмены, і вядомыя ў мінулым палітыкі, а таксама тэатральныя персоны, прадстаўнікі шоу-бізнесу.
У той жа час на месца ў парламенце прэтэндуюць і тыя, хто шырокай публіцы невядомы. Акрамя таго, сярод вылучэнцаў ёсць беспрацоўныя, людзі без адукацыі. «Не ўсе здольны рэальна ацаніць свае здольнасці. Справа за выбаршчыкам, ён зможа ацаніць і разабрацца. Выбары — гэта момант ісціны», — сказала старшыня Цэнтрвыбаркама.
Тэлерадыёкампанія “Віцебск” гатова да правядзення дэбатаў кандыдатаў
Тэлерадыёкампанія “Віцебск” гатова да правядзення дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр “Тэлерадыёкампанія “Віцебск” Анатоль Камовіч.
У Віцебскай вобласці выбары будуць праходзіць па 14 акругах, калі ў кожнай з іх два і больш прэтэндэнты на дэпутацкі мандат выкажуць жаданне падыскутаваць, то тэлерадыёкампанія гатова правесці 14 такіх праграм. “Тэхнічныя магчымасці дазваляюць гэта зрабіць, вызначаны вядучы дэбатаў, для трансляцыі выступленняў кандыдатаў і тэледэбатаў выдзелены дадатковы эфірны час – з 19.00 да 20.00 на тэлеканале “Беларусь-2”, — дадаў Анатоль Камовіч.
БЕЛТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *