Здоровье ребёнка: выбираем правильные школьные принадлежности

Здоровье

Збіраемся ў школу
Пара ўжо рыхтаваць сваё дзіця да новага навучальнага года і не толькі рыхтаваць псіхалагічна, а купіць яму самае неабходнае – адзенне, школьныя прылады.
Правільны рукзак павінен быць аснашчаны артапедычнай задняй сценкай са шчыльнымі ўстаўкамі, шырокімі лямкамі. У рукзаку эрганамічная спінка, якая адпавядае лініі пазваночніка, з пракладкай з сеткавай тканіны, каб дзіця не пацела. Пажадана алюмініевая рама ўнутры спінкі, якая захоўвае форму рукзака, і святловяртальныя палоскі – яны забяспечаць малому небяспеку ў цёмны час. Вага пустога рукзака для малодшых класаў не павінна перавышаць 1,2 кг.  Лічыцца, што вага школьнага партфеля не павінна быць больш 10% ад вагі школьніка. Без шкоды для здароўя першакласнікі здольны данесці да школы ранец вагай каля двух кілаграмаў.
Школьныя прылады. Пачынаем з ручкі. Галоўнае патрабаванне да ручкі пачынаючага школьніка – яе невялікая вага. Непрыстасаваныя пальчыкі не змогуць доўга ўтрымліваць тоўстую ручку. Сачыце, каб на корпусе ручкі было мінімум “наваротаў”, а паверхня была рабрыстай – так ручку лягчэй утрымліваць. Пеналы бываюць з дрэва або пластмасы, мяккія – зробленыя з тканіны або гнуткага пластыка. Пластыкавы пенал недаўгавечны – адзін раз упаў і раскалоўся.
Пры выбары сшыткаў асобных ведаў не трэба – чым ніжэй якасць паперы, тым цяжэй дзіцяці пісаць.
Да выбару школьнай формы трэба падыходзіць разумна. У першую чаргу звярніце ўвагу на тканіну, з якой пашыты дзіцячы касцюм. Не трэба купляць форму, якую на 60-70% складаюць хімічныя валокны. Тканіна з сінтэтычнымі элементамі мае свае недахопы. Скура ў такім уборы практычна не дыхае, дзіця хутка пацее, таму заўсёды ёсць рызыка прастудзіцца. Назбіраная статыстычная электрычнасць парушае стан нервовай сістэмы, з’яўляецца раздражняльнасць, стомленасць. Лепш, каб у склад тканіны для школьнага касцюма ўваходзіла менш за 50% сінтэтыкі (часцей за ўсё гэта поліэстр), а падкладка  павінна быць толькі натуральная або віскозная. Спартыўнае адзенне павінна быць абавязкова пашыта з бавоўны.
І. ГЛАЗУНОВА, фельчар-валеолаг ЦРБ.
Надрукавана ў №66 ад 21.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *