Налоговая инспекция напоминает о сроках уплаты налогов на недвижимость и на землю

Официально

А вы заплацілі падаткі?
Падатковымі інспекцыямі вобласці завершана правядзенне падатковага ўліку фізічных асоб – плацельшчыкаў зямельнага падатку і падатку на нерухомасць.
У выніку праведзенага падатковага ўліку грамадзянам, якія не вызвалены ў адпаведнасці з заканадаўствам ад аплаты ўказаных падаткаў, і якія маюць ва ўладанні, у карыстанні ці ўласнасці зямельныя ўчасткі, а таксама домаўладанні, дачныя домікі, гаражы і іншыя збудаванні, накіраваны падатковыя паведамленні аб аплаце налічаных сум падаткаў.
Заканадаўствам устаноўлены тэрмін аплаты ўказаных падаткаў – 15 лістапада. Але мы просім не адкладваць аплату падаткаў у бюджэт на апошні тэрмін, а аплаціць адразу пасля атрымання падатковага паведамлення. Гэта звязана з тым, што паміж тэрмінам атрыманнем падатковага паведамлення і тэрмінам аплаты – працяглы прамежак часу, на працягу якога грамадзяне часта губляюць паведамленні ці забываюць своечасова расплаціцца.
Звяртаем вашу ўвагу, што за несвоечасовае ўнясенне ў бюджэт сум зямельнага падатку і падатку на нерухомасць за кожны дзень пратэрміноўкі налічваецца пеня і прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць, а запазычанасць, якая ўтварылася перад бюджэтам, падлягае спагнанню ў судовым парадку.
У выпадку, калі грамадзянін – плацельшчык зямельнага падатку і падатку на нерухомасць – па нейкіх прычынах не атрымаў падатковае паведамленне на аплату падаткаў, рэкамендуем звярнуцца ў падатковы орган па месцы знаходжання адпаведнага аб’екта (нерухомасці, зямельнага ўчастка) з мэтай удакладнення сум падаткаў, каб своечасова разлічыцца з бюджэтам і не трапіць у спіс даўжнікоў.
У мэтах забеспячэння своечасовай аплаты падаткаў, а таксама ўлічваючы той факт, што зямельны падатак і падатак на нерухомасць з’яўляюцца аднымі з даходных крыніц мясцовых бюджэтаў, за кошт якога ажыццяўляецца фінансаванне сацыяльнай сферы (выплата пенсій, дапамог, стыпендый і г. д.), інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілтнскім раёне прапануе разлічыцца з прад’яўленымі да аплаты падаткаі да ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну аплаты.
А. ІЛЬІНЕЦ, начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб.
Надрукавана ў №66 ад 21.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *