22 августа пройдёт регистрация кандидатов в депутаты Палаты представителей

Актуалии

Кандыдатаў зарэгіструюць 22 жніўня
Цэнтрвыбаркам Беларусі рэкамендуе акруговым камісіям зарэгістраваць усіх кандыдатаў у адзін дзень, паведаміла 17 жніўня журналістам кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына.
«Мы рэкамендуем усіх зарэгістраваць адначасова, нават калі па нейкіх з іх ужо ўсе дакументы правераны. Мы прасілі ўсіх зарэгістраваць у перадапошні магчымы дзень 22 жніўня. Магчыма, там, дзе камісія не справіцца, рэгістрацыя адбудзецца 23 жніўня. Але, зноў жа, гэта на роўных умовах», — сказала кіраўнік Цэнтрвыбаркама.
Лідзія Ярмошына адзначыла, што працэс рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты даволі складаны. Камісіі павінны праверыць дакладнасць звестак, змешчаных у дэкларацыях аб даходах і маёмасці. Для гэтага накіроўваюцца запыты ў падатковую інспекцыю, ДАІ і іншыя органы.  «Неабходны пэўны час, каб гэтыя запыты былі накіраваны і на іх атрыманы адказы», — растлумачыла кіраўнік ЦВК.
БЕЛТА.
Надрукавана ў №66 ад 21.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *