В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Прадавалі заляжалыя прадукты
У чэрвені супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці праведзены пазапланавыя тэматычныя праверкі 4 аб’ектаў грамадскага харчавання г. Віцебска. У кожным выяўлены парушэнні і хібы ў рабоце.  У складзе аднаго прыватнага магазіна ляжаў мясны паўфабрыкат з прайшоўшым тэрмінам рэалізацыі, а паўтара кілаграма свініны “для запякання” – наогул з пабочным пахам нясвежага прадукту. Парушаліся тут ўмовы захоўвання  гатовага прадукту і паўфабрыкатаў. Работнік, які быў у адказе за захоўванне прадуктаў, тры месяцы працаваў без медыцынскага заключэння. У касе магазіна выяўлены лішкі грашовых сродкаў, не прабітых па касавых апаратах.
У другім прыватным гандлёва-вытворчым прадпрыемстве ў кафэ “Амарыт”  дапускаюць продаж прадуктаў з прайшоўшым тэрмінам прыгоднасці, парушаюць тэмпературны рэжым, не ўсё тэхналагічнае абсталяванне выкарыстоўвалася пасля санітарнай апрацоўкі, эмаліраваны посуд быў са сколамі эмалі. Падобныя недапрацоўкі і хібы ў рабоце дапускалі і ў астатніх двух гандлёвых прадпрыемствах.
Па выніках праверак 5 парушальнікаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці з накладаннем штрафу на агульную суму 4 мільёны рублёў, дзве службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Інфармацыя аб выніках праверак накіравана ў Віцебскі гарвыканкам.
Высокі эканамічны эфект
Падведзены вынікі работы ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Віцебскай вобласці за першае паўгоддзе 2012 года. Адзначана, што эканамічны эфект ад дзейнасці ўпраўлення склаў 75,9 мільярда рублёў, што ў 4 разы перавышае паказчык адпаведнага перыяду 2011 года. Да выплаты дадатковых плацяжоў прад’яўлена, напрыклад, звыш 17 мільярдаў, пры ажыццяўленні крымінальнага пра-следавання і адміністрацыйнай практыкі забяспечана паступленне ў бюджэт таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і грашовых сродкаў на суму 13,3 мільярда, у тым ліку 8,4 мільярда грашовых сродкаў, пасля праверак пастаўлена на ўлік (даацэнена) аб’етаў асноўных сродкаў у арганізацыях на суму 53,4 мільярда рублёў.
За першыя 6 месяцаў года ўпраўленне выявіла 82 злачынствы, з іх 60 адносяцца да выключна кампетэнцыі органаў фінансавых расследаванняў, 7 з’яўляюцца карупцыйнымі. З агульнай колькасці выяўленых злачынстваў 11 адносяцца да катэгорыі цяжкіх.
У справаздачны перыяд было праведзена шэраг праверак па законнасці і эфектыўнасці пры знешнеэканамічнай дзейнасці. Па выніках праверак прадпрыемствам (ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, РУП “Віцебскі прыборабудаўнічы завод”, ААТ “Аршанскі мясакамбінат”) прад’яўлены эканамічныя санкцыі на суму каля 4 мільярдаў рублёў. Спынялася таксама  дзейнасць асоб, якія займаліся незаконнымі валютнымі аперацыямі, за паўгоддзе ўпраўленнем апісана, арыштавана рознага віда тавараў на суму 5,3 мільярда рублёў.
Праводзіліся і прафілактычныя мерапрыемствы, прымаліся меры, якія папярэджвалі  правапарушэнні. Напрыклад, не дапушчана нанясення матэрыяльнай шкоды на суму 9,1 мільярда рублёў, праведзена 1588 прафілактычных гутарак, заведзена 13 так званых прафілактычных спраў.
У справаздачным перыядзе ўпраўленнем ДФР ўзбуджаны крымінальныя справы  ў адносінах да 4 удзельнікаў арганізаванай злачыннай групоўкі, якая займалася незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю (абналічвала грашовыя сродкі). У ходзе правядзення вобыску, дзе працавала фірма, знойдзена і канфіскавана 25 адзінак камп’ютарнай тэхнікі, апісана, арыштавана маёмасці, якая належыць членам злачыннай групоўкі, на суму больш за 3 мільярды рублёў.  Выяўлена звыш 50 суб’ектаў гаспадарання, пераважна дзяржаўнай уласнасці, якія праводзілі з гэтай злачыннай групай фінансава-гаспадарчую дзейнасць. Зараз крымінальную справу расследуе ўпраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
Надрукавана ў №67 ад 24.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *