На 110 дэпутацкіх месцаў прэтэндуюць 362 кандыдата

Новости

У Беларусі па выніках рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з’явіліся безальтэрнатыўныя акругі. Аб гэтым у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, паведамляе БЕЛТА.
«На жаль, у нас ёсць акругі, дзе няма альтэрнатывы. Гэтага не было да сённяшняга дня. Мы ведаем аб трох выбарчых акругах, дзе будзе ўдзельнічаць адзін кандыдат у дэпутаты, калі цэнтральная камісія каго-небудзь не адновіць», — адзначыла Лідзія Ярмошына.
У сярэднім конкурс на дэпутацкае крэсла па рэспубліцы складае 3,3 чалавека на месца. У Мінску гэты паказчык вышэйшы — тут мінімальны конкурс складае тры чалавекі на месца. Значная колькасць вылучаных кандыдатаў выбыла з перадвыбарнай барацьбы: 124 прэтэндэнтам адмоўлена ў рэгістрацыі, сем адмовіліся ад яе добраахвотна. Усяго зарэгістравана 362 кандыдаты ў дэпутаты, чые прозвішчы будуць унесены ў выбарчыя бюлетэні.
Большасць кандыдатаў — прадстаўнікі палітычных партый. «Калі да рэгістрацыі палітычныя партыі складалі 51 працэнт ад усіх кандыдатаў, то цяпер можна гаварыць аб 54 працэнтах. Больш за 190 чалавек — партыйцы», — сказала Лідзія Ярмошына.
Закранаючы такое новаўвядзенне на гэтых парламенцкіх выбарах, як тэледэбаты, старшыня Цэнтрвыбаркама лічыць цікавасць да такой формы з боку патэнцыяльных дэпутатаў пакуль нязначнай. У цэлым, на яе думку, калі тэледэбаты адбудуцца, то яны нададуць яркасці выбарчай кампаніі.
«Разам з тым гаварыць аб значным рэзанансе не даводзіцца, гэта не выбары Прэзідэнта, дзе кандыдаты прадстаўляюць усю краіну і розныя пункты гледжання. На гэтых выбарах, найперш, будуць дэбатавацца праблемы, цікавыя для кожнай выбарчай акругі, таму яны (выступленні. — Заўвага БЕЛТА) будуць мець дастаткова камерны характар», — лічыць Лідзія Ярмошына.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *