Консультация нотариуса: отчуждение жилых помещений

Вопрос-Ответ Закон

Адчужэнне жылых памяшканняў
Адчужэнне жылых памяшканняў – гэта перадача іх ва ўласнасць іншай асобе. Адчужэнне адбываецца па наступных здзелках: купля-продаж, мена, дарэнне, дагавор рэнты, у тым ліку дагавор пажыццёвага ўтрымання і па іншых здзелках, па якіх прадугледжаны пераход права ўласнасці.
Здзелкі аб адчужэнні жылых памяшканняў могуць ажыццяўляць толькі ўласнікі або іх прадстаўнікі, якія дзейнічаюць ад іх імя па даверанасці або на аснове закона.
Для здзяйснення здзелкі з нерухомасцю натарыусу павінны быць прадстаўлены дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці на нерухомасць.
Пры адчужэнні жылых памяшканняў, набытых сумесна ў шлюбе, патрабуецца згода мужа (жонкі) на адчужэнне.
Калі кватэра прыватызаваная з ўлікам жыллёвых квот, чэкаў “жыллё”, грашовых сродкаў іншых членаў сям’і, патрабуецца згода ўсіх удзельнікаў прыватызацыі.
Згодна з жыллёвым заканадаўствам асобы, якія пражываюць у жылым памяшканні, маюць права пражывання і карыстання гэтым жылым памяшканнем. Пры адчужэнні жылога памяшкання, у якім пражываюць члены сям’і ўласніка, патрабуецца іх згода на адчужэнне. Калі ў адчужаемым жылым памяшканні пражываюць непаўналетнія члены сям’і ўласніка, для адчужэння гэтага жылога памяшкання патрабуецца дазвол арганаў апекі і папячыцельства.  Для здзелкі прадстаўляецца дакумент аб зарэгістраваных у адчужаемым жылым памяшканні членах сям’і.
Пры адчужэнні жылых памяшканняў або долі ў такім памяшканні, якія належаць непаўналетнім або недзеяздольным, або абмежаваным у дзеяздольнасці грамадзянам, неабходны дазвол органаў апекі і папячыцельства. Пры гэтым Закон не дапускае дарэння ад імя малалетніх (асоб, якія не дасягнулі 14 гадоў) і грамадзян, якія прызнаны недзеяздольнымі.
Продаж жылых памяшканняў, набытых з прыцягненнем льготнага крэдыту, на працягу аднаго года з дня яго пагашэння можа ажыццяўляцца адпаведным выканкамам. Пры адмове рай-гарвыканкама ад пакупкі жылога памяшкання, пабудаванага з прыцягненнем льготнага крэдыту, продаж, дарэнне або мена названага жылога памяшкання на працягу аднаго года з дня яго пагашэння ажыццяўляецца з дазволу гэтага выканкама. Да пагашэння льготнага крэдыту рашэнне выканкама аб дазволе на адчужэнне названага жылога памяшкання можа прымацца толькі са згоды ААБ “Беларусбанк”.
Права ўласнасці на жылыя памяшканні належыць дзяржаўнай рэгістрацыі. Здзелка аб адчужэнні такой маёмасці можа быць засведчана пры ўмове прадстаўлення натарыусу дакумента, які пацвярджае дзяржаўную рэгістрацыю маёмасці на імя адчужанага. Для адчужэння жылога памяшкання натарыусу прадстаўляецца выпіска з рэгістрацыйнай кнігі аб правах, абмежаваннях правоў на ізаляванае памяшканне, капітальную пабудову і зямельны ўчастак.
Пры адчужэнні  жылых дамоў натарыус правярае правы ўласніка жылога дома на зямельны ўчастак, на якім размешчаны дом, паколькі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам пакупніку адначасова з перадачай права ўласнасці на жылы дом перадаюцца і правы на зямельны ўчастак, неабходны для абслугоўвання гэтага жылога дома.
А. ХАСРАТАВА, дзяржаўны натарыус.
Надрукавана ў №68 ад 28.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *