Программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь В. В. Шитько

Актуалии

Накіраванасць у будучае
Шыцько Уладзімір Уладзіміравіч, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Віцебскай сельскай выбарчай акругі № 21
Нарадзіўся ў 1954 годзе ў г. Лепель. Пасля службы ў Савецкай Арміі працаваў педагогам, у камсамольскіх і партыйных органах. У 1987 годзе прызначаны дырэктарам Лужаснянскай школы-інтэрната, пераўтворанай у 1994 годзе ў школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці, а ў 2011 годзе – у дзяржаўную ўстанову адукацыі “Віцебскае кадэцкае вучылішча”.
Настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты, здольнасць прымаць своечасовыя рашэнні спрыялі стварэнню адной з лепшых у рэспубліцы навучальных устаноў новага тыпу з сучаснай матэрыяльнай базай. За перыяд яе функцыянавання амаль усе выпускнікі паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Навучэнцы шмат разоў перамагалі на раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных прадметных алімпіядах. 170 навучэнцаў былі ўзнагароджаны прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.
Шыцко У. У. – Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам  Пашаны. Дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. Член Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.
Ініцыятыўная група.

Перадвыбарная праграма
Паважаныя выбаршчыкі! Шчыра ўдзячны  за высокі давер і вылучэнне мяне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У выпадку абрання мая дзейнасць будзе накіравана ў інтарэсах людзей, якія павінны мець магчымасць добра зарабляць, бязбедна жыць у старасці, быць упэўненымі ў заўтрашнім дні, спакойнымі за сваё жыццё і жыццё сваіх дзяцей.
Выступаю за:
стварэнне моцнай і квітнеючай Беларусі, дзяржавы для народа;
рацыянальную бюджэтна-падатковую палітыку, якая стымулюе эканамічны рост і структурнае рэфармаванне эканомікі, зніжэнне падатковай нагрузкі;
стварэнне неабходных умоў для фарміравання духоўна багатага і фізічна здаровага чалавека, забеспячэння свабоднага доступу да ўсіх відаў адукацыі, культурных каштоўнасцей;
здаровы лад жыцця, сцвярджэнне ў грамадстве агульначалавечых маральных каштоўнасцей, барацьбу з бездухоўнасцю, жорсткасцю, алкагалізмам і наркаманіяй;
дынамічнае развіццё рэгіёнаў, павышэнне эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу, прамысловай вытворчасці, садзейнічанне развіццю малога і сярэдняга бізнэсу, фермерскіх і асабістых падсобных гаспадарак;
укараненне сучасных тэхналогій сельскагаспадарчай вытворчасці, стварэнне камфортных умоў працы на сяле;
актыўнае будаўніцтва якаснага жылля, добраўпарадкаванне тэрыторыі, рамонт і будаўніцтва  добрых дарог на сяле;
адрасную сацыяльную абарону  ветэранаў, інвалідаў вайны і працы, моладзі.
Праблемам выбарчай акругі – пастаянную ўвагу!
1. Да 2016 года дамагчыся забеспячэння ўсяго насельніцтва выбарчай акругі якаснай пітной вадой, аднаўлення  водаправодных сетак, актыўнага будаўніцтва станцый па ачыстцы вады.
2. Сумесна з мясцовымі выканаўчымі камітэтамі рашаць пытанні мадэрнізацыі кацельняў населеных пунктаў, устаноўкі катлоў на мясцовых відах паліва з добрым каэфіцыентам карыснага дзеяння, каб зняць праблему ацяплення шматкватэрных жылых дамоў, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, размешчаных у сельскай мясцовасці.
3. Прыкладу ўсе намаганні для пачатку будаўніцтва моста цераз Заходнюю Дзвіну ў г. п. Сураж Віцебскага раёна, капітальнага рамонту памяшканняў Суражскай сярэдняй школы.
4. Аказаць неабходнае садзейнічанне ў аднаўленні спартыўных аб’ектаў у г.п. Шуміліна, г. Гарадку, п. Лужасна Віцебскага раёна, будаўніцтве гарналыжнай трасы ў п. Руба.
5. Сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь  рашыць праблемныя пытанні  функцыянавання Лужаснянскага аграрнага каледжа  УА “Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны”.
6. Аказваць  неабходную падтрымку дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, дапамагаючы ім атрымаць добрую адукацыю, знайсці сваё месца ў жыцці, стаць дастойнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Узяць шэфства над Вялікалётчанскім дзіцячым домам, прыцягнуць да гэтай работы спонсараў.
7. Лічу сваім абавязкам сумесна з мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады рабіць усё магчымае для рашэння складаных і паўсядзённых задач, адстойваць інтарэсы вобласці ва ўсіх уладарных структурах Рэспублікі Беларусь.
Паважаныя выбаршчыкі!
Запэўніваю, што ўсе вашы звароты да мяне не застануцца без увагі. Я буду цвёрда і паслядоўна дабівацца рашэння вашых праблем. Мы ўсе ў адказе за сваю краіну і будучае нашых дзяцей. Шчыра спадзяюся на Ваш давер і падтрымку.
У. Шыцько.
Надрукавана ў №68 ад 28.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *