Сообщение окружной избирательной комиссии о кандидатах в депутаты по Витебскому сельскому избирательному округу №21 и об открытии специального избирательного счёта

Актуалии Официально

Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Віцебскай сельскай выбарчай акрузе №21
АЎТУХОЎ Леанід Аляксандравіч, 18 красавіка 1958 года нараджэння. Часова не працуе. Жыве ў вёсцы Вярэчча Гарадоцкага раёна. Член партыі БНФ. Даходаў за 2011 год не меў. На правах уласніка валодае кватэрай ў горадзе Гарадок Віцебскай вобласці плошчай 34,6 кв. м; зямельным участкам 0,0723 га; каштоўнымі паперамі – чэкамі “Маёмасць” – 73 шт.
ЦЕПЛЯКОЎ Ігар Пятровіч, 19 кастрычніка 1972 года нараджэння. Часова не працуе. Жыве ў горадзе Віцебск. Член ліберальна-дэмакратычнай партыі. Даход за 2011 год склаў 2958649 беларускіх рублёў, маёмасці на правах уласніка не мае.
ШЫЦЬКО Уладзімір Уладзіміравіч, 20 жніўня 1954 года нараджэння. Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Віцебскае кадэцкае вучылішча”. Жыве ў вёсцы Лужасна Віцебскага раёна. Беспартыйны. Даход за 2011 год склаў 51424768 беларускіх рублёў. На правах уласніка валодае жылым домам у в. Лужасна плошчай 78 кв. м., кватэрай у г. Віцебск плошчай 60,3 кв. м, легкавым аўтамабілем ГАЗ-3110 2002 года выпуску.

Аб адкрыцці спецыяльнага выбарчага рахунку
На падставе артыкула 481 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь для фарміравання ўласнага выбарчага фонду кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання Цепляковым Ігарам Пятровічам адкрыты спецыяльны выбарчы рахунак № 3014555500006 у філіяле №200 ААТ “ААБ Беларусбанк”, МФО 150801635, 210015 г. Віцебск, вул. Леніна, 10б.
А. КРАСОЎСКІ, старшыня акруговай выбарчай камісіі.
Надрукавана ў №68 ад 28.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *