Охота в сентябре

Официально Экология

Верасень дае дазвол
Згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання на працягу верасня дазволена паляванне на дзіка, казулю еўрапейскую, лася, бабра рачнога, выдру рачную, цецерука, дзічыну вадаплаўную (акрамя гусяў) і балотную, вальдшнэпа, вяхіра, голуба шызага, перапела, ваўка, лісіцу звычайную, сабаку янотавідную, баклана вялікага, чаплю шэрую, варону шэрую, сароку.
З першай суботы верасня (1 верасня) дазволена паляванне на рабчыка, шэрую курапатку.
З трэцяй суботы верасня (15 верасня) дазволена паляванне на гусю белалобую, гусь-гуменніка, гусь шэрую, канадскую казарку.
Паважаныя паляўнічыя, у выпадках выяўлення парушэнняў Правілаў вя-дзення паляўнічай гаспадаркі і палявання (браканьерства) просім паведамляць на тэлефон “гарачай лініі” Гарадоцкай міжраённай інспекцыі па нумары 8-(02139)-4-02-10.
Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №69 ад 31.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *