В Шумилино на совместном заседании президиума районного Совета депутатов и райисполкома кандидатом в члены Совета Республики выдвинут Н. Н. Коневалов

Власть

Вылучаны кандыдатам у члены Савета Рэспублікі
На перыяд з 30 чэрвеня па 30 верасня згодна з Указам Прэзідэнта № 277 ад 18.06.2012 г. прызначаны выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.
Згодна з артыкулам 97 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад кожнай вобласці і горада Мінска на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню выбіраюцца па восем членаў Савета Рэспублікі.
Завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. Правядзенне гэтага этапу выбарчай кампаніі – справа раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў, раённых і гарадскіх выканкамаў.
29 жніўня на сумесным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама кандыдатам у члены Савета Рэспублікі вылучаны Мікалай Мікалаевіч Канявалаў – дырэктар РУП “Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці”.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №69 ад 31.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *