Налоговая инспекция предупреждает!

Официально Экономика

Выплачваеш зарплату “ў канвертах” – чакай праверкі
У адпаведнасці з заканадаўствам грамадзяне рэспублікі абавязаны прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў. Разам з тым ёсць і такія, хто з мэтай утойвання даходаў і мінімізацыі падатковых абавязацельстваў выплачваюць заработную плату “ў канвертах” або ў памеры ніжэй за ўзровень пражытачнага мінімуму.
Падатковымі органамі сітуацыя кантралюецца, пастаянна праводзяцца праверкі. Да асноўных парушэнняў можна аднесці:
—    нявыплату зарплаты ці яе выплату ў памеры ніжэй за мінімальны гарантаваны ўзровень;
—    прыём фізічных асоб на працу без заключэння дагавораў;
—    выплату заработнай платы без адлюстравання яе ва ўліку;
—    прыцягненне індывідуальнымі прадпрымальнікамі да працы ў якасці наёмных работнікаў больш за тры чалавекі, якія не з’яўляюцца іх блізкімі роднымі ці членамі сям’і.
Так, за мінулы год выяўлены тры факты выплаты заработнай платы “ў канвертах”. У выніку чаго даналічана падаходнага падатку ў суме 1,9 мільёна рублёў (пеня  – 0,5 млн.).  Тры суб’-екты гаспадарання прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў суме 0,4 мільёна.
За 6 месяцаў гэтага года выяўлены два факты выплаты заработнай платы “ў канвертах”. Быў даналічаны падаходны падатак (200 тысяч рублёў), вінаватыя панеслі адміністрацыйнае пакаранне (штраф – 0,8 мільёна).
Такія факты былі ўстаноўлены як у індывідуальных прадпрымальнікаў, так і ў арганізацыях.
А. ІЛЬІНЕЦ, начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб.
Надрукавана ў №70 ад 05.09.2012



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *