В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Пра конкурс і спешку
Парадак дзяржаўных  закупак рэгламентаваны, дваякае тлумачэнне заканадаўства практычна выключана. Тым не менш асобныя кіраўнікі знаходзяць “пралазы”, якія не робяць ім гонару. Напрыклад, да адміністрацыйнай адказнасці не так даўно была прыцягнута службовая асоба Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы № 1. Пры закупцы рэактываў для лабараторыі ў сакавіку 2012 г. былі беспадстаўна выбраны пастаўшчыкі, якія прапанавалі больш высокую цану, чым іншыя ўдзельнікі закупкі. Яшчэ адзін прыклад – аддзел адукацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска, дзе было дапушчана парушэнне закона з-за няправільнага выбару працэдуры закупкі тавараў на суму больш за 3 мільярды рублёў. Кіраўніцтва аддзела спаслалася на адсутнасць часу для арганізацыі конкурсу, хаця аб’ём бюджэтных сродкаў на закупкі быў зацверджаны ў лютым, а конкурс праводзіўся напрыканцы сакавіка.
Трэба адзначыць, што за парушэнне заканадаўства аб дзяржаўных закупках прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 50 базавых велічынь. Пры гэтым прававая ацэнка ў кожным выпадку парушэнняў даецца праваахоўнымі органамі.
Пра гнілыя апельсіны і цвікі, якіх не было ў магазіне
Праведзена пазапланавая тэматычная аператыўная праверка  асобных гандлёвых аб’ектаў Полацкага райспажыўтаварыства.  Адзначана, што тут не наладжана дакладная сістэма работы з таварнымі рэсурсамі, не ўсё ладзіцца з забеспячэннем кваліфікаванымі кадрамі. Як вынік, сельскія жыхары не заўсёды могуць купіць той тавар, які хочуць, які маюць права купіць на месцы, не выязджаючы ў Полацк.  Напрыклад, у магазіне в. Новыя Гараны  ў продажы не было  смятаны з нізкім утрыманнем тлушчу, булачак вышэйшага гатунку, дражджэй, з хлеба ржанога было ўсяго адно найменне. На паліцах ляжала тавараў з прайшоўшым тэрмінам прыгоднасці на суму звыш 1 мільён рублёў. Прадаваліся загнілыя апельсіны і бананы, у выніку ў магазіне літаральна гудзела ад мух і восаў, ляталі розныя мошкі.
У магазіне в. Новая Палата   ад 1 дня да 6 месяцаў адсутнічала соль ёдаваная, малако і тварог з нізкім утрыманнем тлушчу, абаранкі, кісель, сухары, жэле, прадукты для дзіцячага харчавання, тазы і рукавіцы, сшыткі і клей і, што   недапушчальна, звычайныя цвікі. І гэта ў вясковым магазіне, у якім любы гаспадар павінен купіць і цвікі, і нажоўку, і нават сякеру з тапарышчам!
Інфармацыя аб выніках праверкі накіравана для прыняцця мер рэагавання ў аблвыканкам і аблспажыўсаюз.
Надрукавана ў №72 ад 11.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *