С 1 октября открывается охота на лося, кабана, косулю

Новости Общество Экология

На лася, дзіка, казулю…
Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што з 1 кастрычніка па 31 снежня адкрываецца паляванне на лася, дзіка, казулю еўрапейскую любога полу і ўзросту. Паляванне дазволена загонам і з сабакамі ў светлы час сутак, з засады і падыходу — на працягу сутак. Пароды паляўнічых сабак, выкарыстоўваемых пры загонных паляваннях, вызначаюцца карыстальнікамі паляўнічых угоддзяў.
Неабходна строга выконваць Правілы бяспекі пры правядзенні загоннага палявання:
— зараджаць зброю дазваляецца толькі на нумары. Зброю трэба разрадзіць перад зыходам з нумара;
— нельга мяняцца нумарамі, самастойна выбіраць месцы і зыходзіць з нумару да заканчэння загону;
— нельга знаходзіцца з зараджанай паляўнічай зброяй у населеных пунктах і на адлегласці менш 200 метраў ад іх крайняй пабудовы;
— нельга дабіваць прыкладам ружжа параненую паляўнічую жывёлу.
В. НОВІКАЎ, намеснік начальніка Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №74 ад 18.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *