С 18 по 22 сентября – досрочное голосование на выборах депутатов Палаты представителей

Актуалии

Пачалося датэрміновае галасаванне
Сёння, 18 верасня, пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. На працягу пяці дзён, да 22 верасня ўключна, выбаршчыкі могуць наведаць свае ўчасткі для галасавання з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 і прагаласаваць. Тлумачэння, чаму грамадзянін жадае прагаласаваць датэрмінова, не патрабуецца.
Датэрміновае галасаванне праходзіць у прысутнасці двух членаў участковай камісіі. Каб атрымаць бюлетэнь,  патрабуецца прад’явіць пашпарт альбо вадзіцельскае пасведчанне,  пенсійнае пасведчанне ці студэнцкі білет пры наяўнасці ў іх фатаграфіі, даведку органаў унутраных спраў (калі згубіўся пашпарт).  Пры галасаванні грамадзянін запаўняе бюлетэнь у кабінцы для галасавання: ставіць любы знак у квадраце насупраць прозвішча кандыдата, за якога ён мае намер прагаласаваць, ці ў квадраце справа ад радка “Супраць усіх кандыдатаў”, калі галасуе супраць усіх.
Калі выбаршчык палічыў, што ён сапсаваў бюлетэнь, ён мае права вярнуць сапсаваны бюлетэнь і ўзяць новы, звярнуўшыся да члена камісіі. Але новы бюлетэнь даецца толькі ў выпадку, калі сапсаваны яшчэ не кінуты ў скрыню для галасавання.
Датэрміновае галасаванне не праводзіцца ў санаторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых лячэбна-прафілактычных установах. Там галасаванне пройдзе толькі ў дзень выбараў – 23 верасня.
БелТА.
Надрукавана ў №74 ад 18.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *