Рыболовам-любителям: где, когда и чем можно ловить рыбу

Закон Экология

Аматарам-рыбаловам
Рыбаловам у рыбалоўных угоддзях дазваляецца выкарыстоўваць для аматарскага рыбалоўства паплаўковыя і донныя вудачкі ўсіх сістэм, спінінгі, кружкі, жарліцы. Варта адзначыць, што на жарліцах, кружках, стаўках, калабашках павінны быць указаны прозвішча, ініцыялы і адрас уладальніка.
Забараняецца:
— аматарскае рыбалоўства з пакіданнем прылад   рыбалоўства без нагляду. У адваротным выпадку такія рэчы прызнаюцца безгаспадарчымі (браканьерскімі) і падлягаюць канфіскацыі органамі рыбалоўнага нагляду;
— канфіскацыя грамадзянамі выяўленых імі ў рыбалоўных угоддзях прамысловых прылад рыбалоўства, прылад, забароненых да прымянення пры аматарскім рыбалоўстве, і рыбы, вылаўленай гэтымі прыладамі.
Паважаныя рыбаловы! Пры выяўленні забароненых прылад рыбалоўства (сетак, нератаў і інш.) просьба паведамляць на тэлефон “гарачай лініі” Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету па нумары 8(02139)4-02-10. Інфармацыя, якая паступае ад рыбаловаў, дапамагае ў барацьбе з браканьерствам.
В. НОВІКАЎ, намеснік начальніка Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету.
Надрукавана ў №75 ад 21.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *