Общественное обсуждение: Как будем платить за электроэнергию?

Актуалии Общество Экономика

ЯК БУДЗЕМ ПЛАЦІЦЬ ЗА ЭЛЕКТРАЭНЕРГІЮ?
Гэтым артыкулам газета “Герой працы” садзейнічае грамадскаму абмеркаванню важных для насельніцтва нашай краіны пытанняў сацыяльнай палітыкі дзяржавы.
На сённяшні дзень, нягледзячы на рост цэн (больш чым у 4 разы) на паліўна-энергетычныя рэсурсы для арганізацый, якія аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі насельніцтву, тарыфы на такія паслугі за апошнія некалькі год павялічыліся нязначна. Гэта тлумачыцца  дзяржаўнай сацыяльна-арыентаванай палітыкай, накіраванай на стрымліванне росту плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугі ў суадносінах з ростам зарплаты і іншых даходаў насельніцтва.
Напрыклад, устаноўленыя тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва (у сярэднім 3,5 цэнта ЗША/кВт-гадз. ці 290 руб/кВт-гадз.) кампенсуюць менш 35% затрат энергазабяспечваючых арганізацый на яе вытворчасць і дастаўку спажыўцу. У выніку насельніцтва не кампенсуе затраты на суму парадку 500 мільёнаў долараў ЗША.
Нізкі ўзровень тарыфаў не садзейнічае эканамічнаму стымулу рацыянальнага выкарыстоўвання электрычнай энергіі.
Разумеючы важнасць ліквідацыі такіх цэнавых дыспрапорцый, Урад Беларусі ў сваіх праграмных дакументах аб дзейнасці на 2011 – 2015 гады зацвердзіў неабходнасць забеспячэння да 2015 года поўнай кампенсацыі устаноўленымі для насельніцтва тарыфамі на электраэнергію затрат энергазабяспечваючых арганізацый.
З гэтай мэтай прапануюцца для грамадскага абмеркавання два варыянты фарміравання дзяржаўнай тарыфнай палітыкі ў вобласці электразабеспячэння насельніцтва. Пры гэтым па кожнаму з варыянтаў прагназуецца да 2015 года павелічэнне тарыфаў на электрычную энергію для насельніцтва да ўзроўню, які забяспечвае поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне паслуг электразабеспячэння:
Варыянт 1.
Укараненне ў рэспубліцы дыферэнцаванай аплаты насельніцтвам паслуг электразабеспячэння ў залежнасці ад аб’ёмаў спажывання (па аналогіі з механізмам аплаты насельніцтвам жыллёва-камунальнай паслугі водазабеспячэння, які дзейнічае ў краіне) з паэтапным павышэннем узроўню “базавага” тарыфу на электрычную энергію ў прывязцы да тэмпаў росту зарплаты і іншых даходаў насельніцтва. Пры гэтым прапануецца ўстанавіць льготныя аб’ёмы спажывання электраэнергіі на абанента (сям’ю) ў залежнасці ад колькасці зарэгістраваных у жылым памяшканні грамадзян, ад сезона года і ад тыпу ўстаноўленай у жылым памяшканні пліты для прыгатавання ежы (электрычная ці газавая), якія будуць аплачвацца па “базаваму” тарыфу (тарыф, які дзейнічае на 1 верасня 2012 года, — 250,6 руб/кВт-гадз. для жылых памяшканняў з электрычнай плітой і 295,0 руб/кВт-гадз. – для памяшканняў з газавай плітой).
Электраэнергія, спажытая звыш устаноўленых льготных тарыфаў, бу-дзе аплачвацца па больш высокаму тарыфу, да 2015 года – па тарыфу, забяспечваемаму поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне паслуг электразабеспячэння (па стану на 1 верасня 2012 года – 595,0 руб/кВт-гадз.)
Гэты ж тарыф будзе прымяняцца ў кватэрах (жылых дамах), дзе адсутнічаюць зарэгістраваныя грамадзяне.
Варыянт 1 патрабуе:
падрыхтоўчай работы па зборы інфармацыі аб колькасці зарэгістраваных у жылых дамах (кватэрах) грамадзян, у сувязі з чым укараненне ўказанага варыянта магчыма не раней 1 студзеня 2013 года.;
штомесячнай актуалізацыі інфармацыі аб колькасці зарэгістраваных у жылых дамах (кватэрах) грамадзян;
дадатковых чалавечых і фінансавых рэсурсаў на суправаджэнне сістэмы дыферэнцаванай  аплаты насельніцтвам паслуг электразабеспячэння, звязаных з неабходнасцю правядзення дадатковых зверак паказанняў прыбораў уліку электрычнай энергіі, праверак плацяжоў, кантролю і аднаўлення баз даных па абанентах энергазабяспечваючых арганізацый.
Пры гэтым у мэтах выключэння значных аб’ёмаў пераразлікаў аплаты за спажытую электрычную энергію, звязаных з рэгістрацыяй (перарэгістрацыяй) грамадзян, насельніцтву трэба своечасова інфармаваць арганізацыі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду, прадстаўнікоў праўлення жыллёва-будаўнічых кааператываў, старшынь таварыстваў уласнікаў, старшынь сельскіх (пасялковых) выканаўчых камітэтаў аб усіх змяненнях у складзе сямей грамадзян.
Як гэта будзе прымяняцца на практыцы?
Разгледзім наступны прыклад:
У кватэры, дзе ўстаноўлена электрычная пліта, пражывае сям’я з трох чалавек. У студзені гэта сям’я спажыла 200 кВт-гадз. электраэнергіі. У адпаведнасці з данымі, прыведзенымі ў табліцы, для сям’і з трох чалавек, якая пражывае ў кватэры, абсталяванай электрычнай плітой, з 1 кастрычніка па 31 сакавіка ўстаноўлены “льготны” аб’ём электраспажывання 175 кВт-гадз. Такім чынам, за студзень сям’я павінна будзе аплаціць 175 кВт-гадз. Па “базаваму” тарыфу (250,6 руб./кВт-гадз.), а 25 кВт-гадз. (розніцу паміж спажытымі 200 кВт-гадз. і “льготным” аб’ёмам 175 кВт-гадз.) аплаціць па больш высокаму тарыфу (595,0 руб./кВт-гадз.). У выніку кошт аплаты за электраэнергію складзе 58730 рублёў (175 х 250,6 + 25 х 595,0 = 58730). У параўнанні з дзеючай сістэмай аплаты паслуг электразабеспячэння прырост у аплаце для сям’і складзе 8610 рублёў.
Але калі сям’я прыме дадатковыя меры па энергазабеспячэнню і рацыянальнаму расходаванню электрычнай энергіі, якія дазволяць знізіць электраспажыванне на 25 кВт-гадз., то сямейны бюджэт не толькі зберажэ ўпамянутыя 8160 рублёў, але і зэканоміць расходы на аплату паслуг электразабеспячэння на 6270 рублёў.
Указаная сістэма дыферэнцаванай аплаты паслуг электразабеспячэння не будзе распаўсюджвацца на:
сем’і, у якіх ёсць грамадзяне, маючыя льготы па аплаце спажытай электраэнергіі;
сем’і, якія адносяцца да мнагадзетных сем’яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу;
сем’і, якія ажыццяўляюць разлікі за электрычную энергію па тарыфах, дыферэнцаваных па часовых перыядах (зонах сутак);
сем’і, якія пражываюць у жылых дамах ведамаснага жылога фонду, інтэрнатах;
членаў садаводчых таварыстваў, дачных і гаражных кааператываў;
членаў таварыстваў уласнікаў, грамадзян – забудоўшчыкаў, чые арганізацыі разлічваюцца за спажытую на бытавыя патрэбы электрычную энергію па групавых прыборах уліку электрычнай энергіі.
Для сямей устанаўліваюцца наступныя льготныя аб’ёмы электраспажывання:
Склад сям’і      “Льготны” аб’ём на сям’ю ў месяц, у кватэры (жылым доме)
з электраплітой, кВт-гадз.            з газавай плітой, кВт-гадз
з 1.04 па 30.09   з 1.10 па 31.03      1.04 па 30.09   з 1.10 па 31.03
1 чал.                       120                     135                             70                       80
2 чал.                       140                     155                             85                       95
3 чал.                       160                     175                           100                     110
4 чал.                       180                     195                           115                     125
5 чал.                       200                     215                           130                     140
6 чал                        220                     235                           145                     155
7 чал. і больш    240                     255                           160                     170
Варыянт 2.
Захаванне дзеючай сістэмы разлікаў з паэтапным больш інтэнсіўным павышэннем да 2015 года тарыфаў на электрычную энергію для насельніцтва.
Характэрнай асаблівасцю ўказанага варыянта з’яўляецца прастата сістэмы разлікаў за спажытую электраэнергію без устанаўлення гранічных аб’ёмаў электраспажывання. Акрамя таго будзе адсутнічаць неабходнасць пастаяннай актуалізацыі інфармацыі аб колькасці зарэгістраваных у доме грамадзян.
З мэтай правядзення маніторынгу грамадскай думкі прапануем грамадзянам у рэжыме on-line выказаць сваю думку (прагаласаваць) адносна выбару варыянта далейшага ўдасканальвання тарыфнай палітыкі ў вобласці электразабеспячэння насельніцтва на адным з наступных афіцыйных інтэрнэт-сайтах:
Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь – http://www.minenergo.gov.by;
дзяржаўнага вытворчага аб’яднання электраэнергетыкі “Белэнерга” – http://www.energo.by;
рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі РУП “Віцебскэнерга” – http://www.vitebsk.energo.by.
Выказаць сваю думку (прагаласаваць) можна таксама на “прамых тэлефонных лініях” і “гарачых лініях”.
Графік правядзення “прамых тэлефонных ліній”:
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт: 05.10.2012 года з 10.00 да 12.00 па тэлефоне (8-0212) 20-42-60.
Графік правядзення “гарачых тэлефонных ліній”
у Шуміліне: панядзелак—пятніца з 10.00 да 12.00 па тэлефоне 4-90-30.
Нам важна ваша думка!
Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

Надрукавана ў №75 ад 21.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *