Семинар идеологического актива района прошёл в Шумилино

Общество

Ад палітыкі да прыземленых спраў
Адбыўся чарговы семінар ідэалагічнага актыву раёна. Адкрыла яго начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Н. У. Захарава. Наталля Уладзіміраўна расказала пра  выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (ішоў другі дзень датэрміновага галасавання). Затым удзельнікам семінара быў прапанаваны відэаролік,  у якім гаворка ішла пра так званыя каляровыя рэвалюцыі, якія пракаціліся па краінах былога сацыялістычнага лагера, у тым ліку і па краінах былога СССР у пару прэзідэнцтва ў ЗША Буша-малодшага. Каментарый пасля прагляду дала Н. У. Захарава.
Аб выніках работы раённай арганізацыі  Чырвонага Крыжа за 8 месяцаў года расказала яе старшыня В. М. Чыжыкава. З арганізацыяй працоўнага спаборніцтва падчас сельгаскампаній пазнаёміла прысутных в. а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК В. Г. Варкун. На ўрачыстасцях, якія пройдуць 1 кастрычніка з нагоды Дня пажылых людзей, спыніла сваю ўвагу старшыня раённага савета ветэранаў К. Ф. Палоўнікава. Аб рабоце інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама, аб падпісной кампаніі за 3 квартал года расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Л. В. Шаўцова.
Мікалай ЯНЧЫН.
Надрукавана ў №75 ад 21.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *