За два дня досрочно проголосовали более 1300 шумилинцев

Новости

За два дні прагаласавала 7% выбаршчыкаў
Як паведамляе ЦВК Беларусі ў датэрміновым галасаванні на парламенцкіх выбарах 18 і 19 верасня прынялі ўдзел 507087 чалавек, што складае 7,2% выбаршчыкаў Беларусі. Найбольшая яўка выбаршчыкаў за два дні датэрміновага галасавання зафіксавана ў Віцебскай вобласці. Тут прагаласавалі 8,2% выбаршчыкаў ад іх спісачнага складу. Далей ідзе Магілёўская вобласць — 8,1%. У Гомельскай вобласці 7,9% грамадзян прагаласавалі датэрмінова, у Брэсцкай — 6,5%. У Мінскай вобласці ў датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел 6,4% выбаршчыкаў, у Гродзенскай — 6,3%. У Мінску яўка выбаршчыкаў на ўчасткі за два дні датэрміновага галасавання склала 7,1%.
У нашым раёне за два дні датэрміновага галасавання больш за 1300 выбаршчыкаў выканалі свой грамадзянскі абавязак.
Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання будзе праходзіць да 22 верасня ўключна. Выбарчыя ўчасткі адкрыты з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №75 ад 21.09.2012



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *