Торжества в честь Дня матери прошли в Шумилино

Актуалии Культура Молодёжь Общество Семья

У гонар Маці, Сям’і, Прыгажосці
У мінулую пятніцу ў ГДК прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню маці. Удзел у ім прыняла кіраўніцтва раёна.
Пачалося ўсё з афіцыйнай урачыстай часткі, з выступлення намесніка старшыні райвыканкама А. М. Зайцава. Анатоль Мікалаевіч павіншаваў прысутных са святам. “Мама – самае першае і прыгожае слова, – сказаў ён. – І самае святое прызначэнне жанчыны – быць маці”. А. М. Зайцаў паведаміў, што сёлета ў нашым раёне жанчыны нарадзілі 156 дзяцей, 69 з іх – у райцэнтры. У 178 мнагадзетных сем’ях выхоўваецца 580 дзяцей.
Шмат год таму ў нашым раёне была заснавана прэмія імя Героя Сацыялістычнай Працы С. Т. Пальвінскай. Сёлета яе ўдастоена Таццяна Іванаўна Мітрафанава, загадчыца сектара ўліку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, маці дваіх дзяцей. Намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў уручыў Таццяне Іванаўне Дыплом лаўрэата і кветкі.
Анатоль Мікалаевіч таксама паведаміў, што дзве нашы жанчыны-маці – В. І. Котава і В. В. Сініцкая – напярэдадні свята былі запрошаны да губернатара вобласці на ўрачыстасці. Валянціна  Віктараўна Сініцкая, паштальён з вёскі Макракі, выхоўвае шасцёра дзяцей (пяць дачок і прыёмнага сына).  Ёй быў уручаны Ордэн Маці. Валянціна  Іванаўна Котава, гаспадыня з аграгарадка Мікіціха, выхоўвае чацвярых дзяцей. Сёлета жанчына стала лаўрэатам абласной прэміі імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанкі. Сардэчна віншуем!
Далей па праграме ішло ўзнагароджванне пераможцаў раённага конкурсу “Сельская маладая сям’я-2012”. Конкурс быў аб’яўлены ў красавіку і праходзіў у сем этапаў. Удзел у конкурсе згадзіліся прыняць 8 сямей: Бардзюковы з Мікіціхі, Богдзя з Мішневіч, Броўкіны са Светласельскага, Іваноўскія і Мацюшковы з Ляжнёў, Канстанцінавы з Язвіна, Раманятавы са Слабады і Ціханаўцы з Крывога Сяла.
Вынікі арганізацыйны камітэт падвёў у кастрычніку. Прызнацца, вельмі складана было вызначыць адну самую лепшую сям’ю, бо кожная з іх была па-свойму цікавай, арыгінальнай і адметнай. Таму вырашана прысудзіць званне лаўрэатаў конкурсу па некалькіх намінацыях.
Так, у намінацыі “Сям’я – майстры на ўсе рукі” пераможцамі прызнаны сем’і Іваноўскіх і Мацюшковых, Раманятавых і Броўкіных. У намінацыі “Самая працалюбівая сям’я” перамаглі Ціханаўцы, у намінацыі “Самая творчая сям’я” адзначана сям’я Богдзя.
А вось званне “Сельская маладая сям’я-2012 прысуджана дзвюм сем’ям, якія прынялі ўдзел ва ўсіх конкурсных этапах і набралі максімальна магчымую суму балаў. Пераможцамі сталі сем’і Бардзюковых і Канстанцінавых. Прыемна было глядзець, як бацькі разам з дзецьмі дружна выходзілі на сцэну. Дыпломы і каштоўныя падарункі ўручыў ім першы намеснік старшыні райвыканкама В. В. Родзіч.
Трэцім этапам мерапрыемства было падвядзенне вынікаў раённага конкурсу “Мая зямля – мой родны дом”. Ён быў аб’яўлены вясной і меў на мэце вызначыць і выбраць сем’і, якія трымаюць свае падворкі ва ўзорным парадку. Вынікі падведзены, пераможцы вызначаны. Для ўручэння дыпломаў і падарункаў на сцэну паднялася старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. Ірына Мікалаеўна па-дзякавала ўсім за актыўны ўдзел у конкурсе, выказала спадзяванне, што ўдзельнікаў надалей будзе яшчэ больш (сёлета было пададзена больш за 200 заявак).
Прыемна адзначыць, што і ў гэтым конкурсе былі адзначаны маладыя сем’і, якія ўдзельнічалі ў конкурсе “Сельская маладая сям’я-2012”. Так, лепшым сельскім маладзёжным падворкам прызнаны падворкі сямей Богдзя з Мішневіч і Броўкіных са Светласельскага.
У намінацыі “Лепшы сельскі падворак” перамаглі наступныя сем’і: Кавалеўскія з Дабеі, Матэленак з Амбросавіч, Шараковы з Прыазёрнага, Сяньковы з Прыазёрнага, Каваленкі з Полькавіч, Ісаевы з Мікіціхі, Лісавы з Мікіціхі, Дувідзон з Добрына, Каніны з Мішневіч, Казловы з Глушыцы, Шэдзько з Мішкавіч, Сыценка і Шпакава з Обалі, Галузы з Обалі, Паўлавы з Грудзінава, Давыдоўскія з Язвіна, Гурыны са Светласельскага, Саўчанкі са Светласельскага, Пахоменкі з Язвіна, Кавалёвы са Слабады і Салаўёва з Сіроціна.
Лепшым падворкам кіраўнікоў сацыяльнай сферы названы дамы Пляшковых з Полькавіч, Асташонкаў з Мікіціхі і Бегуновых з Добрына.
Трэба сказаць, што ўрачыстая цырымонія ўзнагароджванняў арганічна перамяжоўвалася з музычнымі нумарамі, падрыхтаванымі работнікамі ГДК і самадзейнымі артыстамі.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №82 ад 16.10.2012 г.



3 комментария по теме “Торжества в честь Дня матери прошли в Шумилино

  1. Была на концерте в парке 9 мая, смотрела и мучилась. Хуже не бывает, думала. Но это «мероприятие» было гораздо худшим. Люди уходили из зала. Вместо светлого праздника Мамы — 40 минут неуместных награждений непонятно кого и за что. Первая «леди» не могла бы впредь не смешивать мух с котлетами?
    Ведущему вести только панихиды.
    Соболезнования Прохоровой в связи со сплочением вокруг нее исчерпавшего свои творческие возможности коллектива.УЖАС!!!

  2. Уважаемая Марина Ивановна Прохорова! Мне бы хотелось обратиться именно к Вам, дабы прервать эти утрированные соболезнования «Елены». Я более чем уверена, что мероприятие, организованное коллективом профессионалов Шумилинского ГДК, прошло достойно.
    Разумеется, каждый человек от природы великий режиссер и постановщик, который всегда знает, как сделать лучше и правильнее… Разумеется, угодить такому человеку непросто…
    Знаю точно, с вами работают только лучшие. Потому что команду вы выбираете под стать себе! И еще знаю, что бестактность и «громкие» слова — сопровождение неудачников. Анастасия Матусевич.

  3. Уважаемая Елена! Ваши соболезнования по поводу исчерпавшего свои творческие возможности коллектива я считаю неуместны. Наш коллектив самый дружный и сплочённый. Ну а творчества — хоть отбавляй. В дальнейшем и ведущий научится всему.Сидя в зрительном зале всё кажется легко и просто. Может в следующий раз Елена вы сами попробуете свои силы, выйдя на сцену в роли ведущей или участницы. Приглашаем Вас.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *