На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Власть

Бульбу ўбраць да 20 кастрычніка
Пытанням як вытворчага, так і маральнага характару ўдзяліў шмат увагі кіраўнік раёна У. П. Куранны на ўчарашняй рабочай нарадзе ў райвыканкаме.
Старшыню райвыканкама найперш хвалюе завяршэнне сельскагаспадарчых работ на палях, у прыватнасці, ён аддаў распараджэнне завяршыць уборку бульбы да 20 кастрычніка.
Паскорыць тэмпы работ У. П. Куранны запатрабаваў і ад усіх, хто заняты на рэканструкцыі школы мастацтваў, фізкультурна-аздараўленчага комплексу, малочнатаварных ферм, на рамонце раённай бальніцы, будаўніцтве царквы, добраўпарадкаванні дарог і вуліц.
Трэба ствараць годныя ўмовы для работы і адпачынку людзей, перакананы Уладзімір Пятровіч, павышаць самасвядомасць і культурны ўзровень людзей, рабіць усё магчымае па барацьбе з п’янствам, па выхаванні ў моладзі непрыняцця такіх антысацыяльных з’яў, як алкагалізм, разбэшчанасць, дармаедства.
Пасля нарады У. П. Куранны правёў пасяджэнне райвыканкама, на якім быў прыняты шэраг рашэнняў – па дазволе газіфікацыі жылых дамоў, прыватызацыі кватэр, канфіскацыі і прадастаўленні зямельных участкаў, назначэнні апякунства і іншых пытаннях.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №82 ад 16.10.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *