Шумилинские дружинники заняли третье место в областной спартакиаде

Актуалии Молодёжь

Шумілінскія дружыннікі – трэція ў вобласці
11 кастрычніка на базе палка патрульна-палкавой службы міліцыі  УУС Віцебскага аблвыканкама  прайшла абласная спартакіяда сярод маладых членаў добраахвотных дружын. Маладых хлопцаў чакалі па-сапраўднаму мужчынскія выпрабаванні: спартыўна-прыкладное мнагабор’е, паласа перашкод, спецпадрыхтоўка і перацягванне каната.
У спартакіядзе прыняла ўдзел 27 каманд. Шуміліншчыну на гэтым мерапрыемстве прадстаўлялі Станіслаў Данчанка з Обальскай СШ, Яўген Баравікоў, студэнт, Андрэй Лялюга і Аляксей Багавенка з СШ №2 і Аляксей Гырдымаў з СШ №1.
Можна толькі меркаваць, наколькі трэба было выкласціся рабятам і ў тым жа штурханні гарматы, і ў бегу на 100 метраў, і ў выкананні комплексных сілавых практыкаванняў, і ў медыка-санітарнай падрыхтоўцы, каб заняць агульнакаманднае трэцяе месца. Ну што тут скажаш? Малайцы!
Да гонару шумілінскіх дружыннікаў у іх трэцяе месца і ў даволі складаным конкурсе спартыўна-прыкладнога мнагабор’я.
Для цікаўнасці: першае месца ў абласной спартакіядзе занялі дружыннікі ветэрынарнай акадэміі, якія прадстаўлялі Кастрычніцкі раён Віцебска, другое – у новапалачан, трэцяе, паўторымся, у нашых землякоў.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №83 ад 19.10.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *